Перайсці да зместу

Парадыгма (мовазнаўства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парады́гма (ад грэч. παράδειγμα — прыклад, узор) — любы клас моўных адзінак, аб’яднаных пэўнай агульнай прыкметай. На гэтай падставе вылучаюць парадыгмы марфалагічныя, лексічныя, сінтаксічныя, словаўтваральныя[1].

У вузкім значэнні пад парадыгмай разумеюць марфалагічную парадыгму.

Марфалагічная парадыгма

[правіць | правіць зыходнік]

Марфалагічная парадыгма — узор тыпу скланення або спражэння, а таксама сукупнасць канчаткаў, уласцівая слову як прадстаўніку пэўнага класа лексіка-граматычных адзінак, кожная з якіх валодае аднолькавай сістэмай марфалагічных формаў[1].

Напрыклад, назоўнікі жаночага роду адзіночнага ліку хата, варона, бяроза і іншыя аб’ядноўваюцца марфалагічнай парадыгмай (склонавымі канчаткамі) -а, -ы, -е, -у, -ай (-аю), -е[1].

Марфалагічная парадыгма можа служыць словаўтваральным сродкам пры адсутнасці іншых паказчыкаў словаўтварэння (так званая канверсія). Напрыклад, склонавыя канчаткі з асновай сол’- утвараюць назоўнік (соль, солі, соллю і г.д.), з асабовымі канчаткамі — дзеяслоў (салю, соліш, соліць, солім і г.д.)[1].

  1. а б в г Парадыгма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 83. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).