Паразіталогія ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

На Беларусі пытанні паразіталогіі сістэматычна вывучаюцца з 19201930-х гадоў: даследавалася фаўна паразітычных прасцейшых (П. М. Мардасаў, К. Ф. Расцягаева, С. П. Сузько, В. Л. Якімаў(руск.) бел. і інш.), кляшчоў (М. А. Аленеў, А. В. Беліцэр, В. Ф. Гусеў), насякомых (Р. Я. Бей-Біенка, А. У. Бург, А. Р. Маеўскі і інш.), гельмінтаў (Х. С. Гарагляд, В. Ф. Чарвякоў і інш.), узбуджальнікаў хвароб раслін (В. Ф. Купрэвіч, М. А. Дарожкін).

Даследаванні вядуцца ў інстытутах заалогіі, эксперыментальнай батанікі, НАН РБ, Беларускім НДІ аховы раслін, эксперыментальнай ветэрынарыі, эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Брэсцкім педагагічным універсітэце і інш.

Асноўныя кірункі даследаванняў: арахнаэнтамалагічны, гельмінталагічны, протазаалагічны, паразітацэналагічны.

У 19701990-я гады высвятляліся асаблівасці і краявой паразіталогіі, распрацоўваліся метады дыягностыкі і ліквідацыі асноўных паразітаў, вывучаўся іх патагенез і клініка, фауна, экалагічная і эпідэміялагічная значнасць гельмінтаў, крывасосных кляшчоў і насякомых у лясных біяцэнозах, урбаландшафтах, з 1986 года ў зоне аварыі Чарнобыльскай АЭС.

Распрацаваны інтэгральны кантроль крывасосных мошак па прафілактыцы сімуліятаксікозу буйной рагатай жывёлы, практычныя рэкамендацыі па барацьбе з эймерыёзамі сельскагаспадарчых жывёл, птушак і абмежаванні пашырэння асноўных узбуджальнікаў хвароб. Найбольшы ўклад у гэтыя даследаванні зрабілі І. Ц. Арзамасаў, М. П. Карасёў, А. І. Ятусевіч, Н. С. Балагіна, Л. І. Бычкова, А. С. Гембіцкі, В. М. Капліч, К. М. Кірыенка, Г. Г. Лабецкая, І. В. Меркушова, М. М. Трухан, Н. В. Цярошкіна, І. В. Чыкілеўская, Г. А. Яфрэмава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]