Перайсці да зместу

Парамарыба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Парамарыба
нідэрл.: Paramaribo
Дамы ў каланіяльным стылі
Дамы ў каланіяльным стылі
5°50′ пн. ш. 55°10′ з. д.HGЯO
Краіна  Сурынам
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1613
Вышыня цэнтра 3 ± 1 м
Водныя аб’екты Сурынам і Атлантычны акіян
Часавы пояс UTC-3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 223 757 чал. (2019)[1]
Афіцыйная мова нідэрландская
paramaribo.com
Паказаць/схаваць карты
Парамарыба (Сурынам)
Парамарыба
Парамарыба

Парама́рыба (нідэрл.: Paramaribo [ˌpaːraːˈmaːriboː]) — горад у Сурынаме, сталіца краіны.

Насельніцтва 243,5 жыхароў.

Гісторыя развіцця горада

[правіць | правіць зыходнік]

Парамарыба заснавалі французы ў 1640 годзе. Назва горада ў перакладзе з тупі-гуарані азначае «жыхары вялікай вады». З 1667 года горад разам з усёй тэрыторыяй Сурынама па дамове паміж Нідэрландамі і Вялікабрытаніяй перайшоў пад уладу Нідэрландаў і атрымаў статус адміністрацыйнага галандскага валодання Сурынам. Калонія была саступлена галандцам наўзамен тэрыторый у Паўночнай Амерыцы (раён сучаснага Нью-Ёрка). З 1954 года з’яўляўся цэнтрам аўтаномнага дзяржавы ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Афіцыйна сталіцай Рэспублікі Сурынам горад стаў пасля таго, як у 1975 годзе краіна дамаглася незалежнасці.

Культурнае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

У сталіцы знаходзіцца адзіны ў краіне ўніверсітэт, заснаваны ў 1968 годзе, горад мае адзін музей, у якім можна ўбачыць археалагічныя экспанаты, выставы па гісторыі сурынамскай культуры і натуральнай гісторыі рэгіёну. Цэнтр горада — плошча Незалежнасці, размешчаная ля сцен прэзідэнцкага палаца. Адразу за палацам размешчаны гарадскі парк, а на ўсход ад плошчы — Форт Зеландыя, прыбярэжная ўмацаваная крэпасць XVII стагоддзя. Увогуле, архітэктура горада ўяўляе сабой спалучэнне вялікіх цагляных каланіяльных будынкаў з травяністымі квадратамі плошчаў і драўлянымі пабудовамі, вузкімі вуліцамі, абсаджаная высокімі пальмамі.

ГодКолькасць
1831 15 265
1853 16 031
ГодКолькасць
1980 167 798
1995 228 551
ГодКолькасць
2004 242 946
2012 240 000
ГодКолькасць
2019 223 757 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 457, 458. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0198-2.
  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парамарыба
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 940
рус.англ.фр.