Паратуберкулёз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паратуберкулёз, Паратуберкулёзны энтэрыт, хвароба Іонэ — хранічная інфекцыйная хвароба жывёл. Пашырана ў многіх краінах, у тым ліку на Беларусі. Перадаецца праз харч, ваду, гной і іншае. Крыніцы інфекцыі — хворыя жывёлы і бактэрыяносьбіты. Хварэюць буйная рагатая жывёла, радзей іншыя жвачныя. Пра паратуберкулёзе пагаршаецца апетыт, настае вяласць, анемія слізістых абалонак, панос, змардаванне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]