Парафія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Парафія (грэч.: παροικία ад грэч.: παρά «каля» і грэч.: οἶκος «дом»; лац.: paroecia), таксама плябанія, прыход — базавая арганізацыйная адзінка ў хрысціянскіх Цэрквах. Згодна з тэалагічнай канцэпцыяй, парафія — гэта акрэсленая супольнасць вернікаў, утвораная ў сталы спосаб у епархіі (дыяцэзіі), пастырская апека над якой даручана прасвітару. Цэнтрам жыцця парафіі з'яўляецца парафіяльны храм.

За парафію адказвае адзін святар-прасвітар, які выступае ад яе імя перад царкоўнымі ўладамі. У беларускіх рыма-католікаў яго традыцыйна называюць пробашчам, у грэка-католікаў з часоў Берасцейскай уніі прынята называць парахам, а ў праваслаўных найчасцей — «настаяцелем». У парафіі могуць быць іншыя парафіяльныя супрацоўнікі, якія яму дапамагаюць — вікарыі, капеляны, рэзідэнты. У дапамогу прасвітару ў парафіі ствараюцца парафіяльныя саветы са свецкіх вернікаў, якія дапамагаюць у вырашэнні пастырскіх і эканамічных спраў.

Інстытут парафіі існуе ў Царкве з IV ст. Яго ўтварэнне звязанае з распаўсюджаннем хрысціянства ў сельскай мясцовасці. Значэнне і роля парафіі былі вызначаны ў 1215 г. на Чацвёртым Латэранскім саборы.

Звычайна, парафія мае тэрытарыяльны характар і ахоплівае вернікаў пэўнай тэрыторыі. У Каталіцкай Царкве, аднак, калі ёсць патрэба, епархіяльны біскуп можа ўтвараць асабовыя парафіі: паводле нацыянальнасці, мовы або нейкага іншага крытэрыя.

У рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі парафію часта называюць плябаніяй ад назвы святарскага двара. У праваслаўнай царкве ў Беларусі паняцце «парафія» часцей перадаецца словам прыход.

Іншыя значэнні[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Codex Iuris canonici auctoritate Joannis Pauli PP. II promulgatus, Kodeks prawa kanonicznego.Przekład polski zatwierdzony przez Konferencję Episkopatu. tekst dwujęzyczny, Edward Sztafrowski (tłumaczenie) i komisja naukowa pod redakcją Kazimierza Dynarskiego. Poznań: Pallottinum, 1984.
  • Кодекс Канонів Східних Церков. Видавництво ОО. Василіян. — Рим, 1993, с. 181.