Параф’янаўская сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзіба
Параф’янаўская сядзіба
Краіна  Беларусь
Вёска Параф’янава

Параф’янаўская сядзіба — сядзіба ў в. Параф’янава, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Значны перыяд свайго існавання маёнтак належаў касцёлу і адносіўся да Віленскай архідыяцэзіі, але быў канфіскаваны ў каталікоў пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. На працягу ХІХ стагоддзя маёнтак налыжыў Пшэздзецкім, Тышкевічам і Слатвінскім. Сядзіба апошніх размяшчалася ў Замошшы[1].

Сядзіба ў 1840-я гады належала роду Шышкаў. Мелася ў гэты час усяго 4 дваровых, прыгонных было 154 (40 сялянскіх двароў), якія мелі аднолькавыя з сялянамі Гарадзілава павіннасці.

Ад сядзібы захаваўся добраўпарадкаваны бровар (1880), які збудаваў Гвідон Слатвінскі. У 1939 годзе яго нацыялізавалі і адчынілі там лікёра-гарэлачны завод, які і зараз працуе ў будынку Слатвінскіх.

Захавался адзінкавыя дрэвы ўязной алеі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба ў Параф’янава // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 678.