Парк Дружбы народаў (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Парк Дружбы народаў
Парк Дружбы народаў з вышыні, погляд у бок плошчы Бангалор
Парк Дружбы народаў з вышыні, погляд у бок плошчы Бангалор
53°55′59″ пн. ш. 27°34′12″ у. д.HGЯO
МесцазнаходжаннеСавецкі раён, Мінск, Беларусь
Дата заснавання1978
Парк Дружбы народаў (Мінск) (Мінск)
Парк Дружбы народаў
Парк Дружбы народаў
Commons-logo.svg Парк Дружбы народаў на Вікісховішчы

Парк Дру́жбы наро́даў — ландшафтны парк у Савецкім раёне г. Мінска, створаны ў 1978 г. на месцы Мінскай балотнай доследнай станцыі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Парк Дружбы народаў знаходзіцца ў паўночнай частцы Мінска паміж вуліцамі вуліцамі Максіма Багдановіча, Някрасава, Лілі Карастаянавай, Кульман і Крапоткіна. Плошча складае 67 га[1]. Вуліца Арлоўская падзяляе парк на паўночную (40,3 га)[2] і паўднёвую (29,5 га)[2] часткі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спраектаваны ў 1978 г. інстытутам «Мінскпраект»[2].

Закладзены 22 красавіка 1979 як дэндрапарк на тэрыторыі былога Камароўскага балота[1], дзе 1911 года размяшчалася Мінскай балотнай доследнай станцыі[2]. Меркавалася, што будзе спалучаць функцыі парку адпачынку і батанічнага саду. Тэрыторыя на поўдзень ад вул. Сурганава была адведзена тыповым прадстаўнікам флоры Беларусі. Наяўныя меліярацыйныя канавы планавалася выкарыстаць для стварэння серыі сажалак і каскадаў. Паўночная частка была адведзена экспазіцыі раслін розных краін і геаграфічных раёнаў. Высаджвалася 136 відаў дрэў, а таксама кусты і травы[1].

1 верасня 2017 года ў парку адкрытыя дзве дзіцячыя пляцоўкі[3].

У 2019 годзе мусіць пачацца рэканструкцыя, якая прадугледжвае абнаўленне пешаходных дарожак, асвятлення, устаноўку лавак і іншыя малыя архітэктурных формы, магчыма, антывандальнага спартыўнага абсталявання[4].

Апісанне парку[правіць | правіць зыходнік]

Парк Дружбы народаў з вышыні

Усяго ў парку высаджаны 4222 дрэвы, з іх 895 — хвойныя[5]. Парк знаходзіцца на абслугоўванні УП «Зелянбуд» Савецкага раёна г. Мінска.

Паўночная частка парку ў межах вул. Арлоўская — тэрыторыя доследных палёў Беларускага НДІ меліярацыі і лугаводства  — вул. Някрасава — вул. Лілі Карастаянавай займае плошчу 32,31 га. Характарызуецца якасным спалучэннем парод ландшафтных кампазіцый. У ёй шмат светлых ажурных груп з лістоўніцы сібірскай і бярозы. Сярод мясцовых драўняных парод сустракаецца маньчжурскі арэх і хвоя веймутава. Добраўпарадкаванне пляцовак для адпачынку, спартыўных і дзіцячых пляцовак, дарожак з адсеву, водна-дэкаратыўнай сістэмы, таршэраў асвятлення, будынкі грамадскага туалета патрабуюць правядзення капітальнага рамонту і рэканструкцыі[5].

Мітынг на Дзень Волі ў парку Дружбы народаў (2012)

Тэрыторыя паўднёвага парку плошчай 35,49 га ў межах вул. Кульман — вул. М. Багдановіча — вул. Л. Карастаянавай — вул. Арлоўская — больш насычана паркавымі аб’ектамі. У гэтай частцы парку маецца пляцоўка для правядзення мітынгаў, ролікавая дарожка. Дэкаратыўная пітная крыніца, пастаўленая ў 2002 годзе, не дзейнічае.

На тэрыторыі парку размяшчаюцца воданаліўная станцыя, піўны рэстаран «Сябры» і т.зв. «чарнобыльская царква» — праваслаўная царква ў гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых», якая была пабудавана ў 19961998 г. па праекце архітэктара Мікалая Міхайлавіча Дзятко як храм-помнік і атрымала з блаславення уладыкі Філарэта статус дзеючай капліцы[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Дендропарк // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Парк Дружбы народаў
  3. Парк Дружбы народов обзавелся детским городком за $100 тысяч
  4. В Минске реконструируют парк Дружбы народов
  5. 5,0 5,1 Даныя прадстаўлены УП «Зелянбуд» Савецкага раёна г. Мінска
  6. Парк Дружбы народаў (Мінск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дендропарк // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]