Перайсці да зместу

Парк Кіёта (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк «Кіёта»
укр. Парк «Кіото»
Парк у 2019 годзе
Парк у 2019 годзе
Асноўная інфармацыя
Тыппарк і парк-помнік садова-паркавага мастацтва[d]
Плошча9,87[1] га
Дата заснавання1972 
Статуспомнік садова-паркавага мастацтва мясцовага значэння 
Размяшчэнне
50°27′49″ пн. ш. 30°38′11″ у. д.HGЯO
ГорадКіеў 
Раён горадаДзяснянскі раён
МетроЛясная, Чарнігаўская 
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парк «Кіёта» (укр.: Парк «Кіото») — парк у Лясным масіве Дзяснянскага раёна Кіева, аформлены ў японскім стылі. Размешчаны ўздоўж вуліцы Кіёта і Браварскага праспекта паміж станцыямі метро «Лясная» і «Чарнігаўская». Парк знаходзіцца на балансе камунальнага прадпрыемства «Кіеўзеленбуд». Помнік садова-паркавага мастацтва мясцовага значэння.

Пагада, 2018 год

Парк закладзены ў 1972 годзе пасля ўстанаўлення пабрацімскіх адносін паміж Кіевам і японскім горадам Кіёта. Да адкрыцця парка Кіёта падарыў Кіеву пагаду[1].

Да 40-годдзя ўстанаўлення пабрацімскіх адносін, у верасні 2011 года, была высаджана алея сакур з 360 дрэў, якія падарыла кампанія Japan Tobacco International[2]. Тады ж былі праведзены работы па аднаўленні сажалкі і ручаёў, уладкаванне дарожак з каменя даўжынёй 360 метраў, абсталявана альпійская горка, бакавы ўваход і ўсталяваны ліхтары ў японскім стылі[3]. У красавіку 2012 года Нацыянальны рэестр рэкордаў Украіны прызнаў алею сакур самай доўгай у краіне (яе агульная даўжыня — 978 метраў)[4]. У 2013 годзе на рэканструкцыю парка было выдзелена больш за 10 мільёнаў грыўняў[3].

4 чэрвеня 2017 года Кіеўскі гарадскі галава Віталь Клічко і мэр Кіёта Дайсаку Кадакава адкрылі першую чаргу рэканструяванага парка, заклалі капсулу часу. Тады ж быў адкрыты сад камянёў з сухім возерам і падсветкай, распрацаваны дызайнерам японскіх паркаў Шыра Наканэ[5]. Да заканчэння другой чаргі рэканструкцыі летам 2018 года была створана ландшафтная кампазіцыя з абноўленым дэкаратыўным возерам і каскадным вадаспадам, а таксама ўсталявана пагода[6]. Трэці этап рэканструкцыі пачаўся ў красавіку 2019 года[7].

У лютым 2018 года камісія па пытаннях горадабудаўніцтва, архітэктуры і землекарыстання ўзгадніла праект пастановы аб прызнанні парка «Кіёта» паркам-помнікам садова-паркавага мастацтва і ўнясенні яго ў прыродна-запаведны фонд Украіны[8]. Дадзенае рашэнне было афіцыйна зацверджана 22 сакавіка 2018 года Кіеўскім гарадскім галавой Віталем Клічко[9].

У лютым 2020 года каля станцыі метро «Лясная», у непасрэднай блізкасці ад парка «Кіёта», было пачата будаўніцтва гандлёвага цэнтра. Зямельны ўчастак плошчай 4,01 гектара быў прадастаўлены кампаніі «Жэнь Сан» Кіеўскім гарадскім саветам у доўгатэрміновую арэнду да 2030 года яшчэ ў 2004 годзе. Пасля пачатку будаўнічых работ з'явіліся паведамленні аб высечцы дрэў у парку «Кіёта», аднак паводле даных «Кіеўзеленбуда» ўчастак забудовы не з'яўляецца часткай зялёнай зоны парка «Кіёта»[10].

У цэнтры парка размешчаны сад камянёў. Ёсць штучны вадаспад і вадаём з востравам, на які можна прайсці праз невялікі драўляны мост. Акрамя таго, у парку насыпаны штучны пагорак, які прайграе гару Фудзіяма, усталяваны ліхтары, характэрныя для Японіі. У парку абсталяваны дзіцячая і спартыўная пляцоўкі[1].

У парку растуць сосны, японскі клён. Высаджана алея сакур даўжынёй 978 метраў[1].

  1. 1 2 3 4 Парк Кіото (укр.). Деснянський КП УЗН. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
  2. Добруч Оксана. Парк Кіото вдосконалюватимуть (укр.). Хрещатик (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
  3. 1 2 Гуніна Олександра. Дитмайданчик у сакуровому раю (укр.). Хрещатик (15 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
  4. Аллея сакур в столичном парке Киото попала в Национальный реестр рекордов (руск.). korrespondent.net (28 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
  5. В Киеве открыли обновленный парк Киото и Сад камней – КГГА (руск.). nv.ua (4 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2022. Праверана 24 студзеня 2021.
  6. Кучук Марина. Реконструкція парку «Кіото»: каскадний фонтан, пагода та оновлене озеро (укр.). The Village Україна (21 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
  7. Парк "Кіото": знову реконструкція, Муніципальна варта та нова вбиральня (укр.). Вечірній Київ (6 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
  8. Киевский парк Киото предложили внести в природно-заповедный фонд Украины (руск.). nv.ua (3 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2020. Праверана 24 студзеня 2021.
  9. Про оголошення природної території парком - пам'яткою садово-паркового мистецтва місцевого значення "Парк Кіото" (укр.). kmr.ligazakon.ua (22 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2020. Праверана 24 студзеня 2021.
  10. Власти Киева проверят законность вырубки деревьев возле парка "Киото" (руск.). ukrinform.ru (6 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.