Парк Яёгі
Выгляд
| Парк Яёгі | |
|---|---|
| яп. 代々木公園 | |
Фантан у парку Яёгі, што ў Токіа | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | Tokyo metropolitan park[d] і гарадскі парк[d] |
| Плошча | 54,1 га |
| Дата заснавання | 20 кастрычніка 1967 |
| Архітэктар | Кенічыра Ікехара |
| Афіцыйны сайт парку | |
| Размяшчэнне | |
| 35°40′19″ пн. ш. 139°41′52″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | Токіа |
| Раён горада | Сібуя |
| Метро | Станцыі Харадзюку, Яёгі-Коэн і Мэідзі-Дзінгумаэ |
Парк Яёгі (яп.: 代々木公園 ёёгі ко:эн) — ландшафтны парк, які месціцца ў раёне Сібуя горада Токіа (Японія).
Парк з’яўляецца папулярным месцам у Токіа, асабліва штонядзелю, калі ён становіцца месцам збору аматараў японскай рок-музыкі, жанглёраў, комікаў, клубаў баявых мастацтваў, касплэераў і іншых субкультурных груп па захапленням. Увесну тысячы людзей наведваюць парк, каб атрымаць асалоду ад квітнення сакуры падчас ханамі. У парку ёсць месцы для пікнікоў, роварныя дарожкі, пункт пракату ровараў, грамадскія спартыўныя пляцоўкі і пляцоўкі для выгулу сабак.[1]
Побач з паркам ёсць станцыя Харадзюку і храм Мэйдзі ў Яёгікамідзонача.
Зноскі
- ↑ Profile of the basketball court at Yoyogi Park. courtsoftheworld.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парк Яёгі
