Парк дзікай прыроды Рануа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парк дзікай прыроды Рануа (фінск.: Ranuan eläinpuisto), або Ranua Zoo — арктычны заапарк у Фінляндыі.

Адкрыты ў 1983 годзе, размяшчаецца на тэрыторыі грамады Рануа ў Лапландыі. У парку жыве каля 50 дзікіх відаў жывёл, агульнай колькасцю каля 200 асобін, у тым ліку буйныя драпежнікі — рысь, буры мядзведзь, ваўкі, а таксама ласі і алені[1].

Парк з'яўляецца акрэдытаваным членам Еўрапейскай асацыяцыі заапаркаў і акварыумаў (EAZA)[2].

Зноскі

  1. Ranua Zoo. Ranua Wildlife Park, Lapland's leading tourist attraction for families(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2010. Праверана 11 August 2010.
  2. EAZA. EAZA Member List(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2013. Праверана 21 January 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]