Парк закаханых (Ерэван)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Парк закаханых, Ерэван)
Jump to navigation Jump to search
Парк закаханых
арм. Սիրահարների այգի
Lovers Park Yerevan Armenia.jpg
Вадаспад у Парку закаханых
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча1,6 га
Дата заснаванняXVIII стагоддзе 
АрхітэктарП'ер Рамбах
boghossiangardens.org
Размяшчэнне
40°11′29″ пн. ш. 44°30′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Парк закаханых (Ерэван) (Арменія)
Парк закаханых
Парк закаханых
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Парк закаханых (арм.: Սիրահարների այգի) — грамадскі парк у Ерэване, сталіцы Арменіі, які знаходзіцца на праспекце Баграмяна. Парк займае тэрыторыю плошчай 2,5 гектара ў цэнтральным раёне горада. Парк быў цалкам абноўлены ў 2005—2008 гадах і наноў адкрыты ў лістападзе 2008 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пруд і «Achajour Cafe» ў Парку закаханых.
Статуя Геворга Эміна ў Парку закаханых.

Гісторыя парка бярэ свой пачатак у XVIII стагоддзі, калі ён быў вядомы як Сад Казерна, названы так па раёне Казерн, паўночна-заходняга прыгарада старога Ерэвана. Раён быў вядомы сваімі сярэднявечнымі могілкамі і капліцай.

Пасля Другой сусветнай вайны парк быў абноўлены і названы ў 1949 годзе ў гонар Аляксандра Пушкіна, калі адзначалася 150-годдзе з дня нараджэння паэта. Рашэнне пра пераназванне прыняў Савет міністраў Армянскай ССР. Пазней, у 1970 годзе, парк атрымаў новую назву Барэкамуцюн (сяброўства), якое сімвалізавала сяброўства народаў СССР. У 1995 годзе, пасля здабыцця Арменіяй незалежнасці, парк ізноў змяніў сваю назву і атрымаў цяперашнюю: Парк закаханых. Яно было растлумачана тым, што парк служыў упадабаным месцам сустрэч для шматлікіх пар у другой палове XX стагоддзя[1].

У 2005 годзе па ініцыятыве мецэната Альбера Пагасяна яго фонд пачаў рэканструкцыю парка. У наступным годзе французскі дызайнер і архітэктар П'ер Рамбах прадставіў эскізы праекта новага Парка закаханых, якія атрымалі ўхвалу ў Ерэванскага гарадскога савета. П'ер Рамбах некалькі разоў наведваў Арменію, каб даследаваць армянскія краявіды і знайсці найлепшае спалучэнне строгіх японскіх прынцыпаў абзелянення з духам Арменіі.

Пасля поўнай рэканструкцыі і ўладкавання ў 2005—2008 гадах Парк закаханых быў наноў адкрыты ў лістападзе 2008 года. Сярод іншага ў парку размясціўся амфітэатр ёмістасцю ў 215 месцаў для сядзення і плошчай у 100 м².

З 1981 года ў паўночна-заходнім куце парка знаходзіцца ўваход на станцыю Маршал Баграмян (Ерэванскі метрапалітэн).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]