Парк культуры і адпачынку (Бабруйск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк культуры і адпачынку
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча20 га
Дата заснавання1968 
Размяшчэнне
53°08′14″ пн. ш. 29°12′47″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
Парк культуры і адпачынку (Бабруйск) (Беларусь)
Парк культуры і адпачынку
Парк культуры і адпачынку
Парк культуры і адпачынку (Бабруйск) (Магілёўская вобласць)
Парк культуры і адпачынку
Парк культуры і адпачынку

Парк культуры і адпачынку — парк у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў 1968 годзе. Плошча парку складае 20 га[1]. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Фрыдрыха Энгельса, Маскоўскай, Камсамольскай і тэрыторыяй стадыёна імя Аляксандра Пракапенкі.

Расце каля 2,5 тысяч дрэў каля 30 парод: каштан, ліпа, таполя, грэцкі арэх, клён, бяроза, акацыя і інш. Ва ўсходняй яго частцы — помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 2008 годзе на цэнтральнай алеі да 200-годдзя з дня нарадрэння беларускага класіка ўстаноўлены помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу (скульпт. Леў і Сяргей Гумілеўскія)[2].

На тэрыторыі парку размешчаны кінатэатр «Мір», канцэртная пляцоўка, 2 кафэ, стралковы цір, картадром, працуюць 20 атракцыёнаў. Дзейнічае аматарскі музычны калектыў «Жураўлік». У парку праводзяцца традыцыйныя народныя святы Масленіца, Купалле, конкурсныя, спартыўна-забаўляльныя, канцэртныя праграмы — «Гітара збірае сяброў», «Кірмаш талентаў» і інш[1].

Зноскі

  1. а б в Бабруйскі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  2. Бобруйчане увековечили память о В.Дунине-Марцинкевиче в граните и бронзе Архівавана 4 снежня 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]