Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага
Магілёў. Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (02).jpg
53°53′38″ пн. ш. 30°19′40″ у. д.HGЯO
КраінаFlag of Belarus.svg Беларусь
РэгіёнМагілёўская вобласць
МесцазнаходжаннеМагілёў
Дата заснавання1917
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Магілёў) (Беларусь)
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Магілёў) (Магілёўская вобласць)
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага
Commons-logo.svg Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага на Вікісховішчы

Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага — парк у г. Магілёў Магілёўскай вобласці Беларусі.

Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на правым беразе Дняпра, каля ўпадзення ў яго ракі Дубравенкі, на месцы былога гарадзішча на Вале. Закладзены да 1917 года як Мікалаеўскі сад[1].

У 1950 годзе прысвоена імя Максіма Горкага. У 1962 годзе пастаўлены бюст М. Горкага[1] (не захаваўся).

Плошча парку складае 2,1 га (1987). Высаджана больш за 500 тыс. дрэваў і кустоў. Растуць ліпа дробналістая, клён ясенялісты, клён вастралісты, ясень, каштан конскі, таполя канадская. Пераважае рэгулярная планіроўка. У парку абсталявана «сцежка здароўя»[1].

У цэнтры парку размешчана царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя, завершаная ў 2013 годзе. Ідэя будаўніцтва храма ў 2002—2005 гадах выклікала абурэнне ў гараджан.

У красавіку 2018 года была высунута прапанова аб размяшчэнні ў парку кола агляду. Аднак праз газету «Вячэрні Магілёў» стала прасоўвацца меркаванне, што размяшчэнне «чортава кола» і іншых забаўляльных атракцыёнаў побач з храмам у гонар святых царственных пакутнікаў з’яўляецца блюзнерствам[2].

Скульптура ў парку
Магілёўскі замак у мініяцюры

У парку ўстаноўлена скульптура ў выглядзе галавы Машэкі[Удакладніць!] (скульптар Уладзімір Піпін). 4 жніўня 2017 года, да 750-годдзя Магілёва, на галоўнай алеі парку была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя ў выглядзе мініяцюрнага Магілёўскага замка XVII стагоддня на прыродным валуне (скульптар Андрэй Вараб'ёў)[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Парк культуры и отдыха имени М. Горького // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  2. Ничего нового #9 — деревья, арка, крест и колесо
  3. Арт-объект «Могилевский замок начала XVII века»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Парк культуры и отдыха имени М. Горького // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]