Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Магілёў)
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1917 |
Размяшчэнне | |
53°53′38″ пн. ш. 30°19′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
![]() |
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага — парк у г. Магілёў Магілёўскай вобласці Беларусі.
Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на правым беразе Дняпра, каля ўпадзення ў яго ракі Дубравенкі, на месцы былога гарадзішча на Вале. Закладзены да 1917 года як Мікалаеўскі сад[1].

У 1950 годзе прысвоена імя Максіма Горкага. У 1962 годзе пастаўлены бюст М. Горкага[1] (не захаваўся).
Плошча парку складае 2,1 га (1987). Высаджана больш за 500 тыс. дрэваў і кустоў. Растуць ліпа дробналістая, клён ясенялісты, клён вастралісты, ясень, каштан конскі, таполя канадская. Пераважае рэгулярная планіроўка. У парку абсталявана «сцежка здароўя»[1].
У цэнтры парку размешчана царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя, завершаная ў 2013 годзе. Ідэя будаўніцтва храма ў 2002—2005 гадах выклікала абурэнне ў гараджан.
У красавіку 2018 года была высунута прапанова аб размяшчэнні ў парку кола агляду. Аднак праз газету «Вячэрні Магілёў» стала прасоўвацца меркаванне, што размяшчэнне «чортава кола» і іншых забаўляльных атракцыёнаў побач з храмам у гонар святых царственных пакутнікаў з’яўляецца блюзнерствам[2].


У парку ўстаноўлена скульптура ў выглядзе галавы Машэкі[удакладніць] (скульптар Уладзімір Піпін). 4 жніўня 2017 года, да 750-годдзя Магілёва, на галоўнай алеі парку была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя ў выглядзе мініяцюрнага Магілёўскага замка XVII стагоддня на прыродным валуне (скульптар Андрэй Вараб'ёў)[3].
Зноскі
- ↑ а б в Парк культуры и отдыха имени М. Горького // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Ничего нового #9 — деревья, арка, крест и колесо
- ↑ Арт-объект «Могилевский замок начала XVII века» Архівавана 1 снежня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парк культуры и отдыха имени М. Горького // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Магілёў)
- И «горький» парк, и наши храмы…