Вердаміцкі парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Парк саўгаса «Вердамічы»)
Вердаміцкі парк

Вердамі́цкі паркпомнік прыроды рэспубліканскага значэння, закладзены ў 2-й палове XIX стагоддзя ў аграгарадку Вердамічах Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Вердаміцкім парку

Выгляд парку перад набыццём маёнтка Талочкамі дакументальна не пацверджаны. Мясцовыя жыхары сведчаць, што складзеная з пляскатага каменю агароджа вакол парку вельмі старая, яшчэ з XVIII стагоддзя. У сувязі з гэтым можна меркаваць аб існаванні тут рэгулярнага парку ў XVIII ст., ад якога застаўся кавалак ліпавай алеі. Відаць, межы тэрыторыі панскай сядзібы заставаліся нязменнымі на працягу двух апошніх стагоддзяў[1].

Аўтарам планіроўкі парку канца XIX ст. з’яўляецца Іван Капітонавіч Плотнікаў, аб чым сведчаць яго подпісы на чарцяжах праекта і на каштарысе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча каля 12 га. Парк пейзажны, на раўнінным рэльефе. Цэнтрам яго кампазіцыі быў палац (не захаваўся). Тэрыторыя парку абнесена мураванай сцяной. Ад уязной брамы ідуць цэнтральная і кальцавыя алеі, з якіх адкрываюцца найбольш прыгожыя пейзажы. Абапал цэнтральнай алеі размяшчаюцца дзве самыя вялікія і маляўпічыя паляны. У пабудове кампазіцыі парку выкарыстаны прыёмы паступовага раскрыцця пейзажу, кантрасту, улічаны асаблівасці дрэў — афарбоўка ў розную пару года, формы кроны, хуткасць росту і інш.

Помнік садова-паркавага мастацтва налічвае больш за 40 відаў дрэў і кустоў, у т.л. рэдкія экзоты. Растуць дуб шарлахаўскі, клёны чырвоны, серабрысты, ясенялісты, явар і яго пурпуровая форма, хвоя веймутава, лістоўніца еўрапейская, лістоўніца польская, туя заходняя і інш.

Зноскі

  1. Фрагменты былой сядзібы. // Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага, 2018. (бел.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]