Парк імя 300-годдзя Санкт-Пецярбурга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк імя 300-годдзя Санкт-Пецярбурга
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча54,68[1] га
Дата заснавання1995 
park300spb.ru
Размяшчэнне
59°59′02″ пн. ш. 30°11′33″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадСанкт-Пецярбург 
Раён горадаПрыморскі раён
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парк імя 300-годдзя Санкт-Пецярбурга[1] (да 25 снежня 2015 г. — парк 300-годдзя Санкт-Пецярбурга) — парк, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Санкт-Пецярбурга на мяжы Прынеўскай нізіны ў паўночнай частцы Неўскай губы. З поўначы парк абмежаваны Прыморскім праспектам і Прыморскай шашой, а з усходу — Яхценай вуліцай. Агульная плошча — 38,58 га.

Парк — самы малады ў Санкт-Пецярбургу — быў закладзены ў 1995 годзе для ўшанавання юбілейнай даты — 300 гадоў з дня заснавання горада. Плошча парку складала 89 гектараў. Да 2003 года тэрыторыя парку была добраўпарадкавана, праведзена берагаўмацаванне і засыпанне грунту. Акрамя таго, ажыццяўлены работы па стварэнні ліўневай каналізацыі, разбіты газоны і ўстаноўлена агароджа. Аднак пасля святкавання юбілею Санкт-Пецярбурга значныя часткі тэрыторыі парка былі ў яго канфіскаваны і перададзены пад будаўніцтва аб’ектаў камерцыйнай нерухомасці. З першапачатковых 94 га плошча парку была зрэзаная амаль у 2,5 разы, да 38,58 га.

Усходнія тэрыторыі парку ў 2002 годзе былі аддадзены пад забудову, і на іх месцы былі ўзведзены апартаменты-гатэль і гандлёва-забаўляльны комплекс. У 2009 годзе гарсавет адобрыў забудову таксама і заходняй частцы парку ў інтарэсах «Акадэміі баявых мастацтваў» і «Цэнтра воднага турызму».

Зноскі

  1. а б Закон Санкт-Петербурга от 8.10.2007 № 430-85 «О зеленых насаждениях общего пользования» (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]