Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка
53°51′51″ пн. ш. 30°19′33″ у. д.HGЯO
КраінаFlag of Belarus.svg Беларусь
РэгіёнМагілёўская вобласць
МесцазнаходжаннеМагілёў
Дата заснавання1977
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (Магілёў) (Беларусь)
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (Магілёў) (Магілёўская вобласць)
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка

Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка — парк у Магілёве. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, на граніцы жылой забудовы Задняпроўскага жылога раёна (Кастрычніцкі раён), на скрыжаванні вуліц Астроўскага, Сіманава, Габраўскай і пр. Шміта. Закладзены ў 1977 годзе ў гонар 60-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі працоўнымі і моладдзю Кастрычніцкага раёна горада. Плошча складае 82 га. Высаджана каля 4,5 тыс. дрэў і 3 тыс. кустоў. Растуць рабіна звычайная, ліпа драбналістая, клён вастралісты, дуб звычайны (чарэшчаты), ясень, таполя канадская, бяроза пухнатая, вярба ніцая, каштан конскі, чаромха. У парку абсталявана «сцежка здароўя»[1].

У 2015 годзе галоўны архітэктар Магілёва Аляксандр Церашкоў заяўляў, што архітэктурная канцэпцыя і схемы дзвюх новых пляцовак для адпачынку ўжо гатовыя, і ў тым жа годзе пачнецца добраўпарадкаванне парку, якое прадугледжвала стварэнне пешаходных дарожак, устаноўку лавак, альтанак, гульнявога і спартыўнага абсталявання[2].

На тэрыторыі парку размешчана Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М. М. Салдатава, з 2008 года на рагу вуліцы Астроўскага і пр. Шміта будуецца касцёл Святога Антонія[3].

Станам на 2018 год парку парку адсутнічае добраўпарадкаванне.

Зноскі

  1. Парк имени 60-летия Великого Октября // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  2. Благоустройство парка 60-летия Октября в Могилёве начнется уже в этом году
  3. Наша парафія

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Парк имени 60-летия Великого Октября // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]