Парламенцкая асамблея Савета Еўропы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі парламенцкая асамблея[d]
Афіцыйныя мовы англійская і французская
Кіраўнік Theodoros Roussopoulos[d][1]
Заснаванне
Дата заснавання 5 мая 1949
pace.coe.int/en/ (англ.)
pace.coe.int/fr/ (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўкола ПАСЕ ў Палацы Еўропы

Парла́менцкая асамбле́я Са́вета Еўро́пы, ПАСЕ (англ.: Parliamentary Assembly of the Council of Europe, PACE) — адзін з двух галоўных статутных органаў Савета Еўропы; кансультатыўны орган, які складаецца з прадстаўнікоў парламентаў усіх дзяржаў-членаў. ПАСЕ з’яўляецца найстарэйшым у Еўропе органам міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Членаў ПАСЕ прызначаюць парламенты дзяржаў-членаў. Пяць найбольшых дзяржаў прадстаўленыя ў ПАСЕ 18 членамі, мінімальнае прадстаўніцтва — 2 члена ад дзяржавы. Нацыянальная дэлегацыя мусіць уключаць прадстаўнікоў усіх палітычных партый, прадстаўленых у парламенце, і адпавядаць патрабаванням збалансаванага прадстаўніцтва мужчын і жанчын. Агулам у ПАСЕ ўваходзяць 318 членаў і 318 «намеснікаў».

У пасяджэннях прымаюць удзел таксама 18 наглядальнікаў — ад парламентаў Канады, Мексікі і Ізраіля. Аналагічныя правы маюць два прадстаўнікі турэцкай супольнасці Кіпра, аднак фармальна яны ўваходзяць у склад дэлегацыі Рэспублікі Кіпр. Парламент Беларусі ў студзені 1997 года часова пазбаўлены статусу «спецыяльна запрошанага» і яго члены на сесіях не прысутнічаюць[2].

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Асамблея прымае рэзалюцыі і рэкамендацыі на аснове дакладаў, якія падтрыхтоўваюцца дэпутатамі. Сярод важных паўнамоцтваў Асамблеі — выбары Генеральнага сакратара Савета Еўропы і яго намесніка, суддзяў Еўрапейскага суда па правах чалавека, прыняцце высноў па кандыдатурах новых дзяржаў-членаў, маніторынг выканання імя абавязкаў, узятых на сябе падчас уступлення. ПАСЕ прымае заключэнні на праекты ўсіх міжнародных канвенцый, якія распрацоўваюцца ў Савеце Еўропы. Апроч таго, сесіі Асамблеі традыцыйна становяцца форумамі для абмеркавання актуальных праблем еўрапейскай палітыкі, на іх рэгулярна запрашаюцца кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.

Камітэт міністраў Савета Еўропы падае справаздачу аб сваёй дзейнасці на кожнай сесіі Асамблеі. КМСЕ таксама абавязаны даваць афіцыйныя адказы на рэкамендацыі ПАСЕ.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Асамблею ўзначальвае кіраўнік (на дадзены момант — Марыя Пейчынавіч-Бурыч (Харватыя)), які абіраецца фармальна на адзін год. На практыцы пасада кіраўніка пераходзіць у парадку ратацыі ад адной палітычнай групы (фракцыі) да іншай кожныя 5 гадоў. Асамблея абірае таксама намеснікаў кіраўніка, у цяперашні час іх колькасць складае 20.

Як і ў нацыянальных парламентах і Еўрапарламенце, у ПАСЕ працуюць фракцыі, сфарміраваныя паводле палітычнай арыентацыі і іх членаў — гэтак званыя «палітычныя групы». Такіх груп існуе 5: Сацыялістычная група, Еўрапейская народная партыя, Альянс лібералаў і дэмакратаў, Група еўрапейскіх дэмакратаў і Аб’яднаныя еўрапейскія левыя.

Таксама падобна да нацыянальных парламентаў у ПАСЕ працуюць камісіі паводле кірункаў дзейнасці. Найбольш значныя з іх — Камісія па палітычных пытаннях, Камісія па прававых пытаннях і правах чалавека, Камісія па выкананні дзяржавамі сваіх абавязкаў.

Кіраўнік ПАСЕ, яго намеснікі, кіраўнікі палітычных груп і камісій складаюць Бюро Асамблеі. Яно кіруе працай Асамблеі шляхам падрыхтоўкі парадку дзённага сесій і вызначэння пытанняў, якія заслугоўваюць распрацоўкі дакладаў.

З 2020 года кіраўнік ПАСЕ — дэпутат парламента Бельгіі Рык Дамс[3].

Арганізацыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Пленарныя сесіі Асамблеі праходзяць чатыры разы на год і трываюць па адным тыдні кожная. Акрамя гэтага, двойчы на год праходзяць сесіі «Пастаяннай камісіі», або «міні-сесіі», у якіх прымаюць удзел члены Бюро і кіраўнікі нацыянальных дэлегацый. Пастаянная камісія мае права прымаць рэзалюцыі і рэкамендацыі па даручэнні Асамблеі. Пленарныя сесіі праходзяць у штаб-кватэры Савета Еўропы ў Страсбуры, сесіі Пастаяннай камісіі — як правіла, у іншых краінах па іх запрашэнні.

Камісіі ПАСЕ праводзяць пасяджэнні некалькі разоў на год. Як правіла, яны праходзяць у Парыжы ці ў адной з краін-членаў па іх запрашэнні.

Падрыхтоўка рэзалюцый і рэкамендацый адбываецца наступным чынам. Кожны член ПАСЕ, сабраўшы неабходную колькасць подпісаў іншых членаў, мае права падаць прапанову аб распрацоўцы дакладу (motion). Калі Бюро Асамблеі пагаджаецца з тым, што такі даклад необходны, яно даручае яго распрацоўку адной ці некалькім камісіям. Камісія прызначае дакладчыка, які на працягу 1-2 гадоў падрыхтоўвае даклад, рэгулярна дакладваючы камісіі аб ходзе работы. У межах падрыхтоўкі дакладу дэпутат можа здзяйсняць шэраг азнаёмляльных паездак, арганізоўваць слуханні. Канчатковая версія дакладу разам з праектам рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі прымаецца адпаведнай камісіяй, пасля чаго выносіцца на пленарную сесію ПАСЕ ці на сесію Пастаяннай камісіі. Падчас сесіі дапускаецца паданне пісьмовых паправак да праектаў рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі, па кожнай з якіх праводзіцца галасаванне спачатку ў адказнай камісіі з тым, каб вызначыць яе пазіцыю. На пленарным пасяджэнні дакладчык прадстаўляе свой даклад, пасля чаго праводзяцца дэбаты (з загадзя падтрыхтаванага спісу выступаючых) і галасаванне па ўсіх запрапанаваных папраўках і па рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі ў цэлым. Для прыняцця рэзалюцыі неабходная простая большасць галасоў, рэкамендацыя патрабуе большасці ў дзве траціны. Улічваюцца толькі галасы членаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Асабліва актуальныя пытанні могуць быць пастаўленыя ў парадак дзённы ў межах «тэрміновых дэбатаў». Як правіла, на кожнай сесіі праводзяцца такія дэбаты на 1-2 тэмы. Па яе выніках таксама прымаюцца рэзалюцыі і/ці рэкамендацыі. Існуе таксама фармат «дэбатаў па бягучых пытаннях» — аналаг «тэрміновых дэбатаў», але без прыняцця дакументаў.

На сесіях рэгулярна выступаюць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, іншыя спецыяльна запрошаныя госці. Як правіла, за гэтымі выступамі следуюць адказы на пытанні дэпутатаў, што робіць такі выступ свайго роду справаздачай таго ці іншага нацыянальнага лідара перад Асамблеяй.

Нацыянальныя квоты і прадстаўніцтва краін[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя квоты ў арганізацыі (станам на 2019 год) размеркаваны наступным чынам[4]:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Література[правіць | правіць зыходнік]

  • І. Мінгазутдінов. Парламентська асамблея Ради Європи // Політична енциклопедія. Редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови) та ін. — К.: Парламентське видавництво, 2011. — с.539 ISBN 978-966-611-818-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]