Парламенцкія выбары на Кіпры (2011)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парламенцкія выбары ў Рэспубліцы Кіпр прайшлі 22 мая 2011 года.

Перад выбарамі[правіць | правіць зыходнік]

На 56 месцаў Палаты Прадстаўнікоў, які прадстаўляе грэчаскую абшчыну вострава, прэтэндуе 412 кандыдатаў ад 10 партый і рухаў[1]. 24 месцы, замацаваныя Канстытуцыяй за турэцкай абшчынай вострава, застануцца вакантнымі. Яшчэ тры месцы замацавана за нацыянальнымі і рэлігійнымі меншасцямі Кіпра — армянамі, каталікамі і маранітамі. На 21 месца ад Нікасіі прэтэндуе 142 кандыдаты (6,76 чалавек на месца), на 12 месцаў ад Лімасола — 86 (7,17), на 11 месцаў ад Фамагусты — 77 (7), на 5 месцаў ад Ларнакі — 50 (10), на 4 месцы ад Пафаса — 34 (8,5), на 3 месцы ад Кірэніі — 23 кандыдата (7,67)[1]. За месца ад армянскай абшчыны падужаюцца незалежны Андранік Ашчан і прадстаўнік АРФ «Дашнакцуцюн» Вардгес Махтэсян[2]. У барацьбе за месца ад каталіцкай абшчыны таксама ўдзельнічаюць два кандыдаты, ад мараніцкай абшчыны — пяць кандыдатаў[1].

Найбольшыя рэйтынгі — у камуністычнай Прагрэсіўнай партыі працоўнага народа і правага Дэмакратычнага аб’яднання, разрыў паміж якімі, паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, складае меней 1 %[3].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Партыя Галасоў Месцаў ?
Дэмакратычнае аб’яднанне 138 682 (34,28 %) 20 2
Прагрэсіўная партыя працоўнага народа 132 171 (32,67 %) 19 1
Дэмакратычная партыя 63 763 (15,76 %) 9 2
Рух за сацыял-дэмакратыю 36 113 (8,93 %) 5 0
Еўрапейская партыя 15 711 (3,88 %) 2 1
Партыя зялёных 8960 (2,21 %) 1 0

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в "Elections: full steam ahead". Cyprus Mail. 04.05.2011. Архівавана з арыгінала 2013-01-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. "С приближением парламентских выборов на Кипре борьба между кандидатами-армянами усиливается". news.am. 05.05.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. "Политика:Кипр-Парламент-Выборы". Euronews/ИТАР-ТАСС. 19.05.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]