Парламенцкія выбары ў Беларусі (1963)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 1959  Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1967 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
3 сакавіка 1963
Яўка: 99,96 %
Партыя: Народны блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 421
Галасоў:
(99,83 %)

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР шостага склікання адбыліся 3 сакавіка 1963 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраны 421 дэпутат.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 5 324 954 зарэгістраваных выбаршчыкаў (99,96 %). За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,83 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання былі абраны 421 дэпутат, у тым ліку 87 працоўных (20,67 %), 108 сялян (25,67 %), 151 жанчына (35,87 %). 292 дэпутатаў былі членамі або кандыдатамі ў члены КПБ. Сярод дэпутатаў былі 309 беларусаў, 82 рускіх, 20 украінцаў і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. 215 дэпутатаў мелі вышэйшую адукацыю. У параўнанні з папярэднім скліканнем склад дэпутатаў абнавіўся на 81 %[1].

Зноскі

  1. Первая сессия Верховного Совета Белорусской ССР шестого созыва (28—29 марта 1963 г.). Стенографический отчет. Мн., 1963.