Парламенцкія выбары ў Беларусі (1971)

З пляцоўкі Вікіпедыя
< 1967  Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1975 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
13 чэрвеня 1971
Яўка выбаршчыкаў: 99,98 %
Партыя: Блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 425
Галасоў:
(99,94 %)

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР восьмага склікання адбыліся 13 чэрвеня 1971 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраныя 425 дэпутаты.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 99,98 % зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,94 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР восьмага склікання былі абраныя 425 дэпутатаў, у тым ліку 112 працоўных (26,4 %), 102 сялян (24 %). Сярод дэпутатаў налічвалася 157 жанчын (36,9 %), 331 беларус, 76 рускіх, 5 украінцаў і 13 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. 296 дэпутатаў былі членамі або кандыдатамі ў члены КПБ, 30 камсамольцы. У параўнанні з папярэднім скліканнем склад дэпутатаў абнавіўся на 79 %[1].

Зноскі

  1. Першая сэсія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР восьмага склікання (15—16 ліпеня 1971 г.). Стэнаграфічная справаздача. Мн., 1971.