Парламенцкія выбары ў Беларусі (1975)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 1971  Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1980 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
15 чэрвеня 1975
Яўка: 99,99 %
Партыя: Блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 430
Галасоў:
(99,96 %)

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР дзявятага склікання адбыліся 15 чэрвеня 1975 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраныя 430 дэпутатаў.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 6 213 806 зарэгістраваных выбаршчыкаў (99,99 %). За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,96 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР дзявятага склікання былі абраныя 430 дэпутатаў, у тым ліку 113 працоўных (26,3 %), 103 сяляніна (24 %), 30 працаўнікоў навукі і культуры, літаратуры і мастацтва, асветы і аховы здароўя (6,8 %), 142 партыйных, савецкіх, прафсаюзных і камсамольскіх работнікаў (33 %), 24 прадстаўніка Савецкай Арміі (5,6 %). Сярод дэпутатаў налічвалася 159 жанчын (37 %), 328 беларусаў, 87 рускіх, 7 украінцаў і 8 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. 301 дэпутат быў членамі або кандыдатамі ў члены КПБ, 50 камсамольцамі. У параўнанні з папярэднім скліканнем склад дэпутатаў абнавіўся на 76 %[1].

Зноскі