Парламенцкія выбары ў Беларусі (2012)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палітыка — Партал:Палітыка
Беларусь
Official coat of arms of the Republic of Belarus (v).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі



Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання адбыліся 23 верасня 2012 года. Было абрана 109 дэпутатаў па аднамандатных акругах ў першым туры, у Навабеліцкай акрузе Гомеля выбары не адбыліся.

Пачынаючы з 1996 года Еўрасаюз і ЗША не прызнавалі вынікаў ніводнае выбарчае кампаніі, вінавацячы беларускую ўладу ў злоўжываннях і фальсіфікацыях. Прэтэнзіі заходніх краін да беларускіх выбараў сталі прычынай для ўвядзення шматлікіх санкцый.

Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне запрасіць назіральнікаў ад АБСЕ[1]. БДІПЧ/АБСЕ пагадзілася адправіць стандартную місію па назіранні за выбарамі, якая ўключае асноўную групу экспертаў, 40 доўгатэрміновых назіральнікаў і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Факты пра выбары[правіць | правіць зыходнік]

Запрашэнне прыняць удзел у выбарах.
Мапа з межамі акругаў

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання былі прызначаныя загадам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2] У адпаведнасці з гэтым загадам выбары пройдуць 23 верасня 2012 года.

Усе дэпутаты абіраюцца па аднамандатных мажарытарных акругах. Сярэдняя колькасць адной выбарчай акругі — 64 594 чалавекі. Кандыдатаў у парламент могуць высоўваць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і ініцыятыўныя групы грамадзян. Стаць дэпутатам можа толькі грамадзянін, які дасягнуў 21 года жыцця і які не з'яўляецца асуджаным па крымінальных справах. Для перамогі ў першым туры кандыдат павінны набраць больш за 50 % галасоў тых, хто прыйшоў на выбары. Яўка павінна скласці мінімум 50 %. Калі ніхто не набраў больш за палову галасоў, то праз два тыдні арганізуецца другі тур, у які выходзяць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Абавязковая яўка ў другім туры змяншаецца да 25 %[3].

Выбарчы працэс арганізаваны на трох узроўнях: першы — Цэнтральная выбарчая камісія, на другім узроўні 110 акруговых выбарчых камісій (АВК), на трэцім узроўні каля 6300 участковых выбарчых камісій (УВК). ЦВК складаецца з 12 чалавек, 6 прызначае прэзідэнт, яшчэ 6 выбірае Савет рэспублікі.

Кандыдатаў у АВК могуць высоўваць палітычныя партыі, грамадскія рухі, прафесійныя саюзы і ініцыятыўныя групы. Паводле закону, траціну членаў АВК, колькасць якіх не можа перавышаць 13 чалавек, павінныя займаць вылучэнцы партый і рухаў. Аднак, паводле меркаванняў БДІПЧ/АБСЕ, механізмы адбору кандыдатаў прапісаны недастаткова, што дае магчымасці для злоўжыванняў. АВК фарміруюць мясцовыя органы ўлады. Цяперашні склад акруговых камісій быў сфармаваны 9 ліпеня. 2127 чалавек прэтэндавалі на месцы ў камісіях, 1430 кандыдатаў былі зацверджаны. Апазіцыйныя партыі высунулі 199 сваіх прадстаўнікоў, 48 з іх сталі членамі АВК, што складае трохі меней за чвэрць ад пададзеных заявак.

Паводле тых жа правілаў фарміруюцца УВК. Іх арганізацыя скончылася да 8 жніўня 2012 года. Усяго было ўтворана 6301 участак, 44 за мяжой. 84 781 чалавек прэтэндавалі на чалецтва ва ўчастковых камісіях[4], былі зацверджаны 68 945 кандыдатур. 45 % з іх — прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, ініцыятыўныя групы грамадзян занялі 39 %. Апазіцыйныя партыі прадстаўлены 61 членам УВК[5]. У сувязі з дыпламатычным скандалам з Каралеўствам Швецыя ЦВК Беларусі прыбраў выбарчы ўчастак з гэтай краіны[6].

Рэакцыя прадстаўнікоў апазіцыі[правіць | правіць зыходнік]

Падчас падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў некаторыя палітыкі, у прыватнасці Зянон Пазняк, заклікалі байкатаваць выбары[7]. Яны тлумачылі сваю пазіцыю тым што, паводле іх меркаванняў, падчас падрыхтоўкі да выбараў улады пойдуць на шматлікія парушэнні, а самі вынікі выбараў — сфальсіфікуюць. Пры гэтым на падставе артыкула 155 Выбарчага кодэкса кандыдатам у тэлевізійных выступах было забаронена агітаваць за байкот выбараў[8].

Кандыдаты ў дэпутаты[правіць | правіць зыходнік]

22 жніўня, у першы дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, сярод зарэгістраваных быў лідар АГП Анатоль Лябедзька, лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама член БНФ, экс-кандыдат ў прэзідэнты 2010 года Рыгор Кастусёў. Аднак лідару руху «За Свабоду» Аляксандру Мілінкевічу і былому лідару сацыял-дэмакратаў Анатолю Ляўковічу адмовілі ў рэгістрацыі з-за вялікай колькасці несапраўдных подпісаў[9][10][11].

23 жніўня сталі вядомы канчатковыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Усяго прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў дэпутаты на 110 выбарчых акруг вылучаліся 494 чалавекі, з якіх зарэгістраваныя былі 362.[12] З іх 204 — вылучэнцы васьмі палітычных партый. 70 кандыдатаў прадстаўляюць «ЛДПБ», 35 — «АГП» (гэта партыя падавала 48 заявак), 30 — «Партыю БНФ» (падавала 33 заяўкі). У чатырох акругах зарэгістравана па аднаму кандыдату, гэта значыць там выбары будуць безальтэрнатыўнымі. У гэтым выпадку, для таго каб выбары ў гэтых акругах ажыццявіліся, на ўчасткі павінна прыйсці больш за 50 % выбаршчыкаў[13].

Каля паловы зарэгістраваных партый адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах, матывуя супраць, паводле іх меркавання, недэмакратычнага рэжыму і палітычных рэпрэсій. «Аб'яднаная грамадзянская партыя» і «Партыя БНФ» абяцаюць, што ў час агітацыйнай кампаніі паспрабуюць данесці да грамадзян свае ўяўленні пра сітуацыю ў краіне, а за некалькі дзён да галасавання іх прадстаўнікі здымуць свае кандыдатуры, байкатуючы нячэсныя, як ім падаецца, выбары[10][14].

Агітацыйная кампанія[правіць | правіць зыходнік]

27 жніўня пачаліся выступленні кандыдатаў у дзяржаўных СМІ. Кожнаму кандыдату для выступу прадстаўлена па 5 хвілін эфірнага часу на радыё і тэлебачанні. Радыёвыступы і тэлевыступы транслююцца ў запісы з 18-і да 19-і, і з 19-і да 20-і гадзін адпаведна[15].

З 17 выбарчых акруг Гомельскай вобласці толькі ў Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 адбыліся тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты.[16]

Адзначалася шырокае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу з боку праўладных кандыдатаў.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

23 верасня незалежная газета Наша Ніва апублікавала прагноз, якія кандыдаты перамогуць на выбарах (у якасці крытэрыя была ўзята прыналежнасць да «вертыкалі ўлады»), і ўсе прадказанні спраўдзіліся[17][18]. Ніводны прадстаўнік апазіцыйных партый і незалежных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў не прайшоў. У Навабеліцкай акрузе Гомеля, дзе зарэгістраваны праўладны кандыдат апынуўся ў апале з-за карупцыйнай справы, прызнана, што выбары не адбыліся, там будуць праведзены паўторныя выбары. Кандыдат Ігар Случак (Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34) і кандыдат ад акругі № 33 абскарджвалі вынікі выбараў і прапанавалі новы падлік галасоў. Гэта адзіныя выбарчыя акругі Беларусі, вынікі выбараў па якіх абскарджваліся.[19][20]

Дэпутацкі корпус абнавіўся амаль цалкам — толькі 21 дэпутат ранейшага склікання працягне працу[21] (астатнія дэпутаты папярэдняга склікання не сталі высоўваць свае кандыдатуры). Сярод новых дэпутатаў — 30 кіраўнікоў адміністрацыйных структур (старшыні і намеснікі старшыняў райвыканкамаў і аблвыканкамаў, начальнікі аддзелаў, камітэтаў і кіраванняў), шэсць «сілавікоў», 15 прадстаўнікоў устаноў адукацыі (галоўным чынам — дырэктары школ, дэканы факультэтаў і рэктары ВНУ), 6 — аховы здароўя (галоўурачы і загадчыкі аддзяленнямі), 10 — розных галін прамысловасці (галоўным чынам кіраўнікі, іх намеснікі або кіраўнікі прафсаюзных вочак буйных прадпрыемстваў — Гомсельмаш, Рэчыцкі метызны завод, БелАЗ і г.д.), уключаючы энергетыку і ЖКГ[21]. Некалькі дэпутатаў прадстаўляюць сельскую гаспадарку, навуку, судовую сістэму, журналістыку, банкаўскую сферу, дзяржаўны сектар у сферы паслуг і спорт (Вадзім Дзевятоўскі, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне па кіданні молата)[21]. 29 дэпутатаў новага склікання — жанчыны[21]. 63 дэпутата з'яўляюцца членамі РГА «Белая Русь»[22]. Пяць дэпутатаў прадстаўляюць палітычныя партыі — Камуністычную партыю, Аграрную партыю і Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, усе астатнія — беспартыйныя[23].

Вынікі паводле акругаў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ПОЛИТКОМ.RU: Беларусь кліча Еўропу на выбары
  2. Загад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  3. Политология: Курс лекций. / Н. П. Савко, М. А. Бобер, В. И. Карнацкая, П 50 И. Н. Смальцер.- Мн., БГМУ, 2004, — 256 с.
  4. У СКЛАД УЧАСТКОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯУ БЕЛАРУСІ ВЫСУНУТА 84 ТЫС. 781 КАНДЫДАТУРА // «Народны голас»
  5. Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій
  6. Для правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі сфармавана 6301 выбарчая камісія // «Беларусь-ТБ»
  7. Зянон Пазняк: Байкот — першы крок да антырэжымнай кансалідацыі грамадства
  8. Выступы кандыдатаў з заклікамі да байкоту не пойдуць у эфір
  9. Дзмітрый Панкавец Лябедзьку і Янукевіча зарэгістравалі, Ляўковіча — не // Наша Ніва. — Мінск: 2012.
  10. 10,0 10,1 Белорусские партийцы стремятся стать депутатами Regnum
  11. На одно место в белорусском парламенте претендуют 3,63 кандидата
  12. Сергей Королевич Кандидатами в депутаты Палаты представителей зарегистрировано 362 человека // Белапан. — 2012.
  13. Выборы-2012: Без конкурентов остались начальник главного управления КГБ и два председателя райисполкомов «Комсомольская правда»
  14. Белоруссия: конкурс в парламент — более трех на место Би-би-си Россия
  15. ЦВК: Выступы кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту, транслявацца не будуць
  16. Звесткі пра тэле- і радыёвыступы, тэле- і радыёдэбаты кандыдатаў у дэпутаты
  17. Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named nn.80553
  18. Расійскія «каруселі» на беларускіх выбарах
  19. 5 кастрычніка 2012 г. Цэнтральная камісія разгледзела 2 скаргі па выніках выбараў дэпутатаў ППНС: скаргу Уладзіміра Сякеркі на вынікі выбараў па Гомельскай-Цэнтральнай ВА № 33 і скаргу Ігара Случака па Гомельскай-Савецкай ВА № 34.
  20. ЦВК адмовіла Ігару Случаку ў пераліку галасоў — відэа
  21. 21,0 21,1 21,2 21,3 Сярод дэпутатаў новага парламента больш за ўсё прадстаўнікоў улады
  22. У палату прадстаўнікоў трапілі 63 члены «Белай Русі» (бел.) 
  23. У новы склад парламента ўвайшлі 5 прадстаўнікоў палітычных партый
  24. http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-PPNS5-Itogi1.pdf
  25. Газета "Гомельские Ведомости", 27.09.2012 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]