Парламенцкія выбары ў Германіі (1919)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 1912  Веймарская рэспубліка  1920 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (1919)
19 студзеня 1919 (1919-01-19)
Яўка: 83,0% 1.9%

Глава партыі: Фрыдрых Эберт
Філіп Шэйдэман
Адольф Гробер Фрыдрых фон Паер
Партыя: СДПГ Партыя цэнтра Нямецкая дэмакратычная партыя
Глава партыі з: 1919 1917 1918
мінулая колькасць месцаў: 110 91
Месцаў атрымана: 165 (55) 91 () 75
Галасоў: 11 509 048
(37,9%)
5 980 216
(19,7%)
5 641 825
(18,6%)
Змена долі галасоў: 3,1% 3,3%
Глава партыі: Артур фон Пасадоўскі-Венер Х’юга Гаазе Рудольф Гайнцэ
Партыя: Нямецкая нацыянальная народная партыя Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя Нямецкая народная партыя
Глава партыі з: 1919 1917 1919
Месцаў атрымана: 44 22 19
Галасоў: 3 121 479
(10,3%)
2 317 290
(7,6%)
1 345 638
(4,4%)

Вынікі выбараў у Рэйхстаг (1919)

Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 19 студзеня 1919, хаця ваеннаслужачыя дзейнай арміі на ўсходзе прагаласавалі толькі 2 лютага. Выбары былі першымі ў новай Веймарскай рэспубліцы, якая была створана пасля Першай сусветнай вайны і рэвалюцыі 1918—1919 гадоў, і першымі з выбарчым правам жанчын. Папярэднія акругі, якія ў значнай ступені прадстаўлялі сельскія раёны, былі скасаваны, а выбары праходзілі з выкарыстаннем прапарцыянальнага прадстаўніцтва. Таксама быў паніжаны ўзрост для галасавання з 25 да 20[1] гадоў. Грамадзянам Аўстрыі, якія пражывалі ў Германіі, было дазволена прагаласаваць, а грамадзянам Германіі, якія пражывалі ў Аўстрыі, было дазволена прагаласаваць на выбарах у Канстытуцыйную Асамблею ў лютым 1919 года[2].

З інаўгурацыйнай сесіі 6 лютага Нацыянальны сход (Nationalversammlung) функцыянаваў як устаноўчы сход і аднапалатны заканадаўчы орган. Партыі «Веймарскай кааліцыі» (СДП, Партыя Цэнтра і ГДП) разам набралі 76,2 % галасоў выбаршчыкаў, а 13 лютага часовы прэзідэнт Фрыдрых Эберт прызначыў Філіпа Шэйдэмана з СДП Міністрам-Прэзідэнтам. Пазней пасаду перайменавалі ў Канцлера, калі ў жніўні 1919 года ўступіла ў сілу Веймарская канстытуцыя. Кабінет Шэйдэмана змяніў рэвалюцыйны Rat der Volksbeauftragten (Савет Народных Дэпутатаў). Яўка выбаршчыкаў склала 83,0 %[3].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Партыя Галасоў % Месцаў
Выбары 19 студзеня 1919
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі 11 509 048 37.86 163
Партыя цэнтра 5 980 216 19.67 91
Нямецкая дэмакратычная партыя 5 641 825 18.56 75
Нямецкая нацыянальная народная партыя 3 121 479 10.27 44
Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя 2 317 290 7.62 22
Нямецкая народная партыя 1 345 638 4.43 19
Баварская сялянская ліга 275 125 0.91 4
Нямецка-Гановерская партыя 77 226 0.25 1
Дэмакратыя фермераў і сялян Шлезвіг-Гальштэйна 57 913 0.19 1
Асацыяцыя выбаршчыкаў Браўншвайга 56 858 0.19 1
Мекленбургская Вясковая Ліга 10 891 0.04 0
Нямецкая партыя міру 3 503 0.01 0
Партыя нямецкіх чыноўнікаў, служачых і сярэдняга класа 1 438 0.00 0
Хрысціянская сацыяльная партыя 664 0.00 0
Партыя сярэдняга класа 640 0.00 0
Нямецкая сацыяльная арыстакратыя 279 0.00 0
Дэмакратычная партыя сярэдняга класа 208 0.00 0
Партыя сацыяльных рэформ 45 0.00 0
Несапраўдных галасоў 124 562
Усяго 30 524 848 100 421
Зарэгістравана выбаршчыкаў / яўка 37 362 100 83.02
Выбары 2 лютага 1919 — выбаршчыкі дзейнай арміі на Усходзе
Сацыял-дэмакратычная партыя 7 804 60.04 2
Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя 1 945 14.96 0
Нямецкая дэмакратычная партыя 1 681 12.93 0
Беспартыйныя спісы 1 389 10.69 0
Нямецкая народная партыя 74 0.57 0
Нямецкая нацыянальная народная партыя 62 0.48 0
Партыя цэнтра 43 0.33 0
Несапраўдных галасоў 390
Усяго 13 388 100 2
Крыніца: Nohlen & Stöver, Gonschior.de

Зноскі

  1. Nohlen & Stöver, pp. 746-748.
  2. Austria votes today. — German Part of Former Dual Monarchy Chooses Its Constituent Assembly. The New York Times, 16 February 1919 (PDF)
  3. Nohlen & Stöver, p. 776.