Перайсці да зместу

Парламенцкія выбары ў Германіі (1932, лістапад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ліпень 1932  Веймарская рэспубліка  сакавік 1933 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (1932, лістапад)
6 лістапада 1932 (1932-11-06)
Яўка: 80,6% 3.5%

Глава партыі: Адольф Гітлер Ота Вельс
Артур Крыспен
Ганс Фогель
Эрнст Тэльман
Партыя: НСДАП СДПГ Камуністычная партыя Германіі
Глава партыі з: 28 ліпеня 1921 1919 Кастрычнік 1925
Мінулая колькасць месцаў: 230 133 89
Месцаў атрымана: 196 (34) 121 (12) 100 (11)
Галасоў: 11 737 395
(33,09%)
7 251 690
(20,43%)
5 980 614
(16,86%)
Змена долі галасоў: 4,18% 1,15% 2,54%
Глава партыі: Людвіг Каас Альфрэд Гугенберг Генрых Гельд
Партыя: Партыя цэнтра Нямецкая нацыянальная народная партыя Баварская народная партыя
Глава партыі з: верасень 1928 1928 27 чэрвеня 1924
Мінулая колькасць месцаў: 75 37 11
Месцаў атрымана: 70 (6) 52 (15) 20 (2)
Галасоў: 4 230 545
(11,93%)
3 792 563
(8,34%)
1 206 247
(3,09%)
Змена долі галасоў: 0,51% 2,43% 0,14%

Вынікі выбараў у Рэйхстаг (лістапад 1932)

Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 6 лістапада 1932 года[1]. Нацысцкая партыя скараціла долю сваіх галасоў на чатыры працэнтныя пункты, у той час, як Камуністычная партыя Германіі і нацыянальна-кансерватыўная Нямецкая нацыянальная народная партыя павялічылі свае галасы. Вынікі сталі вялікім расчараваннем для нацыстаў, якія страцілі 34 месцы і не змаглі сфармаваць кааліцыйны ўрад у Рэйхстагу.

Былы канцлер Франц фон Папен, член каталіцкай партыі Цэнтра, кіраваў дзяржавай без падтрымкі парламента, абапіраючыся на заканадаўчыя ўказы, абвешчаныя прэзідэнтам Паўлем фон Гіндэнбургам паводле артыкула 48 Веймарскай канстытуцыі. Аднак 12 верасня 1932 года Папен быў вымушаны папрасіць Гіндэнбурга распусціць парламент, каб папярэдзіць прыняцце Камуністычнай партыяй недаверу ўраду, які, як чакалася, будзе прыняты, бо нацысты таксама павінны былі падтрымаць яго з-за іх жадання правесці новыя выбары.

Пасля выбараў Папен заклікаў Гіндэнбурга працягваць кіраваць паводле надзвычайнага дэкрэту. Аднак 3 снежня Папена змяніў міністр абароны Курт фон Шлейхер, які правёў перамовы з левым крылом нацысцкай партыі на чале з Грэгарам Штрасерам у спробе пошуку стратэгіі «трэцяй пазіцыі». Планы пацярпелі няўдачу, калі Гітлер пазбавіў правоў Штрасэра і звярнуўся да Папена для перамоваў аб кааліцыі. Папен атрымаў згоду Гіндэнбурга на фарміраванне гітлераўскага кабінета міністраў 30 студзеня 1933 года.

Выбары былі апошнімі свабоднымі і справядлівымі агульнагерманскімі выбарамі да захопу ўлады нацыстамі 30 студзеня 1933 года, паколькі выбары ў сакавіку 1933 года былі масава падаўлены, асабліва пацярпелі палітыкі Камуністычнай і Сацыял-дэмакратычнай партыі. Наступныя свабодныя выбары былі праведзены толькі ў 1949 годзе у Заходняй Германіі і ў 1946 годзе ва Усходняй Германіі. Наступныя агульнанямецкія свабодныя выбары адбыліся ў снежні 1990 года пасля ўз’яднання Германіі.

Партыя Галасоў % Месцаў
Выбары 6 лістапада 1932
     Нацысцкая партыя 11 737 021 33.09 196
     Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі 7 247 901 20.43 121
     Камуністычная партыя Германіі 5 980 239 16.86 100
     Партыя цэнтра 4 230 545 11.93 70
     Нямецкая нацыянальная народная партыя 2 959 053 8.34 51
     Баварская народная партыя 1 094 597 3.09 20
     Нямецкая народная партыя 660 889 1.86 11
     Хрысціянска-сацыяльная народная служба 403 666 1.14 5
     Нямецкая дзяржаўная партыя 336 447 0.95 2
     Нямецкая сялянская партыя 149 026 0.42 3
     Сельскагаспадарчая ліга 105 220 0.3 2
     Партыя нямецкага сярэдняга класу 110 309 0.31 1
     Нямецка-Гановерская партыя 63 966 0.18 1
     Цюрынгская сельскагаспадарчая ліга 60 062 0.17 1
Іншыя 331 847 0.91 0
Несапраўдных галасоў 287 471 0.80
Усяго 35 758 259 100 584
Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка 44 374 085 80.58
Крыніца: Nohlen & Stöver, Gonschior.de

Зноскі

  1. Dieter Nohlen & Philip Stöver (2010) Elections in Europe: A data handbook, С. 762 ISBN 978-3-8329-5609-7