Парламенцкія выбары ў Грузіі (2012)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вынікі галасавання па партыйных спісамі

Парламенцкія выбары ў Грузіі адбыліся 1 кастрычніка 2012 года. Абіралася 150 дэпутатаў Парламента на чатырохгадовы тэрмін. 73 дэпутата былі абраны па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах, яшчэ 77 — па прапарцыйнай сістэме па партыйных спісах[1]. Выбары прайшлі па новым выбарчым кодэксе[1]. Да двух відаў галасавання зарэгістравана 16 і 14 партый адпаведна[2][3]. 19 партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі[4]. Да 24 верасня Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 2806 кандыдатаў, на адно месца ў аднамандатных акругах прэтэндавалі ад 2 да 10 чалавек[5]. Чакаецца, што новае скліканне парламента будзе засядаць ужо ў Кутаісі.

Па выніках выбараў, у парламент увайшлі прадстаўнікі толькі дзвюх палітычных сіл: «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» (83 месцы) і «Адзіны нацыянальны рух» (67 месцаў).[6]

Зноскі