Парламенцкія выбары ў Літве (2012)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 2008  Літва  2016 >
Парламенцкія выбары ў Літве
Выбары ў Сейм Літоўскай Рэспублікі
14 кастрычніка і 28 кастрычніка 2012
Яўка: 52,93 %
Глава партыі: Альгірдас Буткявічус Андрус Кубілюс Віктар Успаскіх
Партыя: Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты Партыя працы
Мінулы вынік: 11,72 % 19,72 % 8,99 %
мінулая колькасць месцаў: 25 45
Месцаў атрымана: 38 (18) (12) 29 (19)
Галасоў: 251 610
(18,37 %)
206 590
(15,08 %)
271 520
(19,82 %)
Змена долі галасоў: 6,65 % 4,64 % 9,83 %

Вынік выбараў: 5 % загараджальны бар'ер пераадолелі 7 партый. Прызначаны прэм'ер-міністрам А. Буткявічус мае намер стварыць кааліцыю сацыял-дэмакратаў з Партыяй працы, партыяй «Парадак і справядлівасці», пры магчымым удзеле Выбарчай акцыя палякаў Літве.[1]

Парламенцкія выбары ў Літве адбудуцца 14 кастрычніка 2012 года. Будзе абраны 141 дэпутат Сейму, у тым ліку 70 чалавек па партыйным спісам і 71 па аднамандатных мажарытарных акругах[2]. Адначасова ў краіне адбудзецца рэферэндум па пытанню аб будаўніцтве новай атамнай электрастанцыі ў Вісагінасе.

Па партыйным спісам на выбары зарэгістравана 17 партый і яшчэ адна кааліцыя «За Літву ў Літве» чатырох партый[3]. Для партый існуе пяціадсоткавы бар'ер, для кааліцыі — сяміадсоткавы. Згодна з дадзенымі сацыялагічных апытанняў, фаварытамі выбараў з'яўляюцца Сацыял-дэмакратычная партыя (16,3%) і Партыя працы (14,5%), значна меней падтрымка ў партый "Парадак і справядлівасць" (9,5%) і "Саюз айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты" (7,6%)[4]. Тым не менш, некаторыя іншыя партыі маюць магчымасць правесці дэпутатаў па аднамандатным акругам.

Рэзультаты перадвыбарных сацыялагічных апытанняў (верасень)

Зноскі