Парменід
Пармэнід Элейскі Παρμενίδης | |
---|---|
Παρμενίδης | |
![]() | |
Дата нараджэння | не раней за 515 да н.э. і не пазней за 510 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 470 да н.э.[2] |
Школа/традыцыя: | Элеаты |
Кірунак: | Заходняя філасофія |
Перыяд: | Дасакратыкі |
Асноўныя інтарэсы: | Метафізіка |
Значныя ідэі: | Быццё |
Аказалі ўплыў: | Ameinias |
Зведалі ўплыў: | Платон, Зянон Элейскі, Меліс |
![]() |
Парменід з Элеі (грэч.: Παρμενίδης; каля 540 да н.э. або 520 да н.э. — каля 450 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф і палітычны дзеяч. Займаўся пытаннямі быцця і пазнання, падзяліў ісціну і суб’ектыўнае меркаванне.
Прадстаўнік элейскай школы. Аўтар філасофска-дыдактычнай паэмы «Аб прыродзе», якая складаецца з дзвюх частак: «Шлях ісціны» і «Шлях поглядаў» (захавалася каля 160 вершаў). Абгрунтаваў адрозненне паміж мысленнем і пачуццёвасцю, сфармуляваў ідэю тоеснасці быцця і мыслення. У сваім разуменні свету трымаўся думкі пра існаванне апошняй мяжы, усебаковай замкнёнасці быцця, якое прымае форму аднароднага шара з правільным цэнтрам унутры. Праўдзівае быццё лічыў адзіным, вечным, непадзельным, нязменным і нерухомым; непраўдзівае — рухомымі, дзялімымі рэчамі з пустотай паміж імі. Яго вучэнне пра размежаванне быцця і небыцця, ісціны і меркавання было накіравана супраць дыялектычных падыходаў да тлумачэння свету, якія назіраліся ў старажытнай філасофіі; гэта дае падставу лічыць Парменіда пачынальнікам метафізікі ў якасці пазнавальнай альтэрнатывы дыялектыкі. Паводле Парменіда, крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум; пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў (гэта ўносіла ў яго вучэнне элементы рацыяналізму). Сцвярджаў, што ў аснове светабудовы ляжыць супрацьстаянне двух пачаткаў: актыўнага — святла-агню і інертнага — цемры.
У ХХ ст. працы Парменіда даследаваліся экзістэнцыяльнай фенаменалогіяй (М. Хайдэгер) і англа-амерыканскай аналітычнай філасофіяй.
Зноскі
- ↑ Curd, Patricia (2011). A Presocratics Reader. Selected Fragments and Testimonia (2nd ed.) // (unspecified title) — Кембрыдж: Hackett Publishing Company. — С. 53–63. — ISBN 978-1-60384305-8
- ↑ Die Fragmente der Vorsokratiker / пад рэд. (not translated to grc), (not translated to grc) — 1903.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Боўш В. Парменід // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.