Парнас
Jump to navigation
Jump to search
Парнас | |
---|---|
![]() | |
Вышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 455 м |
Адносная вышыня | 1 590 м |
Размяшчэнне | |
38°31′58,80″ пн. ш. 22°37′00,12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Парна́с (грэч.: Παρνασσός) — горны масіў у Грэцыі, на поўнач ад Карынфскага заліва. Вышыня 2457 м.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Складзены з вапнякоў, вяршыня скалістая. Да вышыні 1000 м укрыты міжземнаморскімі хмызнякамі і хваёвымі лясамі.
У культуры[правіць | правіць зыходнік]
Каля падножжа Парнаса — старажытнагрэчаскі горад Дэльфы, археалагічны запаведнік, уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны, рэшткі помнікаў архітэктуры VII ст. да н.э. — I ст. н.э.
Паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі Парнас — месцазнаходжанне Апалона і муз; у пераносным значэнні — садружнасць паэтаў, парнаскія кветкі — вершы, парнаскія сёстры — музы. Адсюль выраз «Узысці на Парнас»: дасягнуць сапраўднага поспеху і прызнання ў літаратуры і мастацтве.
Архітэктурны музей. Нацыянальны парк.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Парнас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.