Партал:Астраномія/Уводзіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Celestia.png

Вітаем Вас на партале Беларускай Вікіпедыі, прысвечаным Астраноміі. Астраномія — навука аб фізічнай будове, руху, паходжанні і развіцці нябесных целаў, іх сістэм і Сусвету як цэлага.

Аб'екты астраноміі вельмі разнастайныя, і спіс іх няспынна расце. Традыцыйнымі аб'ектамі з'яўляюцца Сонца, зоркі, планеты і іх спадарожнікі, метэорныя целы, туманнасці, зорныя скопішчы, зорныя сістэмы і Сусвет наогул. З рухам навукі наперад з'явіліся новыя аб'екты – пульсары, квазары, касмічныя прамяні, мікрахвалевае фонавае (рэліктавае) выпрамяненне, тэарэтычна прадказаныя чорныя дзіркі і гравітацыйныя хвалі.

На гэтым партале Вы зможаце даведацца больш пра гэтую навуку і тое, што з ёй звязана.