Партал:Беларусь/Мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Удзельная вага асоб, якія размаўляюць па-беларуску дома (перапіс 2009)

Белару́ская мо́ва — мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, ўсходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Расіі, Украіне, Польшчы. Таксама па-беларуску размаўляюць у Азербайджане, Канадзе, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, ЗША, Узбекістане. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (Гл. таксама: Іншыя назвы беларускай мовы і Узаемныя ўплывы усходнеславянскіх моў).

Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гг. на аснове гаворак у шырокім наваколлі горада Мінска (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка. сярэднебеларускай групы дыялектаў беларускай мовы). Алфавіт літаратурнай мовы на аснове кірыліцы.

У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1953 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, т. зв. «тарашкевіцы».

Чытаць цалкам