Партал:Біяграфіі/Абраныя артыкулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ф. Скарына. Гравіраваны партрэт
Ф. Скарына. Гравіраваны партрэт

Францыск Скарына, Францішак Скарына (~1490 — ~1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы і выдавец кніг Бібліі. Лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі.

Нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаў там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступіў у Кракаўскую акадэмію, дзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце стаў доктарам медыцыны. Пераехаў у Прагу, і там 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр» (далей…).


Марк Сэлбі
Марк Сэлбі

Марк Сэлбі (нар. 1983) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чатырохразовы чэмпіён свету. Здолеў выйграць усе тры турніры снукернай каронычэмпіянат Вялікабрытаніі (2012, 2016), Мастэрс (2008, 2010, 2013) і чэмпіянат свету (2014, 2016, 2017, 2021) і інш. З сезона 2007/2008 уваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Марк Сэлбі нарадзіўся ў горадзе Лестэры. Стаў прафесіяналам ва ўзросце 16 гадоў (далей…).