Партал:Біялогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Bijalohija.png

правіць 

Сардэчна запрашаем на партал «Біялогія»

Біялогія (ад грэч. βιολογία — βίος, біас, «жыццё»; -λογία, -логія, «навука») — навука пра жыццё, адна з прыродазнаўчых навук, прадметам якой з’яўляюцца жывыя істоты і іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем. Біялогія вывучае ўсе аспекты жыцця, у прыватнасці, структуру, функцыянаванне, рост, паходжанне, эвалюцыю і размеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Класіфікуе і апісвае жывыя істоты, паходжанне іх тыпаў, узаемадзеянне паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Прадметам біялогіі з’яўляюцца ўсе праявы жыцця, як будова і функцыі жывых істот і іх прыродных супольнасцей, распаўсюджанне, вытокі і развіццё, сувязі паміж сабой і нежывой прыродай. Мэты біялогіі — вывучэнне заканамернасцей гэтых праяўленняў, раскрыццё сутнасці жыцця, сістэматызацыя жывых істот.

правіць 

Выдатны артыкул

Fagus sylvatica 020-2.jpg

Бук лясны (Fágus sylvática) — вялікае лістападнае дрэва, від роду Бук (Fagus) сямейства Букавыя (Fagaceae). Арэал віду ахоплівае амаль усю Заходнюю і частку Усходняй Еўропы. Гэта найбольш распаўсюджаны від бука ў Еўропе.

Бук лясны з’яўляецца важнай лесаўтваральнай пародай і характэрным кампанентам шыракалістых лясоў. Выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне, многія культурныя формы вырошчваюць у батанічных садах, парках і дэндрарыях многіх краін свету. (далей…)


правіць 

Добры артыкул

Кот свойскі

Кот свойскі (Felis silvestris catus) — свойская жывёла, адна з найбольш папулярных (нароўні з сабакам) «жывёл-кампаньёнаў».

З заалагічнага пункту погляду — сысун сямейства каціных атрада драпежных. Раней свойскага ката нярэдка разглядалі як асобны біялагічны від. З пункту гледжання сучаснай біялагічнай сістэматыкі ён з’яўляецца падвідам ляснога ката (Felis silvestris). Адзіночны паляўнічы на грызуноў і іншых дробных жывёл, кот пры тым — сацыяльная жывёла. Выведзена каля 200 парод, прызнаных і зарэгістраваных рознымі феліналагічнымі арганізацыямі (далей…).


правіць 

Абраная выява


правіць 

Новыя артыкулы

Новыя артыкулы па біялогіі:

правіць 

Катэгорыі

Nuvola apps bookcase.svg

Падкатэгорыі:

Надкатэгорыі:

правіць 

Раздзелы біялогіі

правіць 

Як я магу дапамагчы



Партал:Біялогія