Партал:Гісторыя
|
|
Запрашаем на партал «Гісторыя» Гісторыя (стар.-грэч.: ἱστορία) — вобласць ведаў, а таксама гуманітарная навука, якая займаецца вывучэннем чалавека (яго дзейнасці, стану, светапогляду, сацыяльных сувязей, арганізацый і гэтак далей) у мінулым. У больш вузкім сэнсе гісторыя — гэта навука, якая вывучае разнастайныя крыніцы пра мінулае для таго, каб усталяваць гістарычны працэс, аб’ектыўнасць апісаных фактаў, паслядоўнасць падзей і зрабіць высновы аб іх прычынах. | ||
|
Выбраны артыкул Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой — ваенныя саветнікі і ваенспецы з СССР, накіраваныя ў дапамогу замежным узброеным сілам. Яны працавалі ў розных краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, аказваючы падтрымку ў ваенным будаўніцтве, падтрыхтоўцы кадраў, засваенні ўзбраення. У зонах ваенных дзеянняў вайскоўцы пры неабходнасці маглі ўдзельнічаць у баях. Адпраўка саветнікаў і ваенспецаў з’яўлялася адным з ключавых напрамкаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Савецкага Саюза. Праз замежныя місіі пашыраўся ўплыў дзяржавы, выпрабоўвалася новае ўзбраенне і ваенная тэхніка, вайскоўцы атрымлівалі карысныя веды і вопыт, узброеныя сілы шэрагу краін свету ўладкоўваліся па савецкім вобразе і падабенстве. Пры тым камандзіроўкі былі спалучаны са шматлікімі цяжкасцямі для саміх спецыялістаў (далей…). Выбраны спіс Ці ведаеце вы, што…
Як я магу дапамачы? |
Дзень у гісторыі
| |

