Партал:Крыжовыя паходы/Выбраны артыкул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб ордэна.

Тэўтонскі ордэн (таксама Ордэн тэўтонскіх рыцараў шпіталя святой Марыі ў Іерусаліме) — нямецкі духоўна-рыцарскі ордэн, заснаваны ў 1190 годзе ў Аке, дзе паломнікі з Любека і Брэмена стварылі шпіталь, які неўзабаве перайшоў пад патранаж нямецкай царквы святой Марыі ў Іерусаліме. Быў вядомы таксама як Нямецкі або Прускі ордэн.

У 1198 годзе крыжаносцы імператара Генрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн, залічаўшы ў свае браты толькі немцаў. Да 1291 года рэзідэнцыя ордэна нахадзілася ў Акры, а пасля падзення горада — у Венецыі. Тым часам разгарэлася варожасць паміж Тэўтонскім ордэнам і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і шпітальерамі. У пачатку XIII стагоддзя Тэўтонскі ордэн перанёс сваю дзейнасць ва Усходнюю Еўропу і першапачаткова аселі ў Трансільваніі — служачы тут бар’ерам на шляхі набегаў куманаў. Затым імператар Фрыдрых II рэарганізаваў Тэўтонскі ордэн, надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Тэўтонскі ордэн на заваяванне і хрысціянізацыю ўсходніх памежных земляў Свяшчэннай Рымскай імперыі.