Партал:Снукер/Вызначэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гульня ў снукер

Сну́кер — адна з разнавіднасцей більярду. У снукер гуляюць на стале, які пакрыты, як правіла, зялёным сукном, з чатырма лузамі, якія размешчаны ў кожным з вуглоў, і дзвюма лузамі, якія размешчаны ў сярэдзіне кожнага з доўгіх бартоў і называюцца бакавымі (або сярэднімі). Класічны стол мае памер 12×6 футаў (3,7×1,8 м). Для гульні выкарыстоўваецца кій і 22 снукерныя шары: адзін біток (белы шар), 15 чырвоных шароў коштам у адно ачко кожны і 6 шароў розных колераў: жоўты (2 ачкі), зялёны (3), руды (4), сіні (5), ружовы (6 ), чорны (7). Ігрок выйграе фрэйм​​, калі набірае больш ачкоў, чым супернік, забіваючы чырвоныя і каляровыя шары з дапамогай бітка. Ігрок атрымлівае дадатковыя ачкі, калі супернік парушае правілы або памыляецца пры выхадзе са снукеру. Ігрок выйграе матч, калі выйграе пэўную колькасць фрэймаў.

Лічыцца, што снукер быў вынайдзены брытанскімі афіцэрамі ў Індыі. Гульня найбольш папулярная ў англамоўных краінах, але ў апошні час набывае вялікую папулярнасць у Кітаі.