Партрэт Антонія III Генрыха Радзівіла (XIX стагоддзе)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Антонія III Генрыха Радзівіла. XIX стагоддзе
Матэрыял Палатно, алей
невядома

«Партрэт Антонія III Генрыха Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў XIX стагоддзі. Месцазнаходжанне невядома[1].

Імя асобы ў анатацыі да фотаздымка ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук адсутнічае. Іканаграфія Антонія ІІІ Генрыха Радзівіла дазваляе выказаць меркаванне, што гэта яшчэ адна яго выява. У вопісе 1939 г. згадваецца некалькі партрэтаў князя. Выявы двух з іх апублікаваны: першы — у кнізе Б. Таўрагінскага, другі — у артыкуле С. І. Пракоп’евай па атрыбуцыі двух партрэтаў з Нясвіжа. Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.