Партрэт Джынеўры дэ Бенчы
| | ||
| Леанарда да Вінчы | ||
| Партрэт Джынеўры дэ Бенчы. каля 1470-я[1] | ||
| Матэрыял | алейныя фарбы і панэль[d] | |
|---|---|---|
| Нацыянальная галерэя мастацтва, | ||
| (інв. 1967.6.1.a) | ||
Джынеўра дэ Бенчы — партрэт Леанарда да Вінчы, на якім намалявана фларэнційская арыстакратка XV стагоддзя Джынеўра дэ Бенчы (нар. к. 1458). Карціна была набыта Нацыянальнай мастацкай галерэяй у Вашынгтоне, ЗША, у Франца Іосіфа II, князя Ліхтэнштэйна, у лютым 1967 года за рэкордную цану — ад 5 да 6 мільёнаў долараў.[2] Гэта адзіная карціна Леанарда, якая публічна экспануецца ў Амерыцы.[3]
Тэма
[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што гэта партрэт Джынеўры дэ Бенчы, вядомай маладой фларэнтыйскай жанчыны. Леанарда напісаў партрэт у Фларэнцыі паміж 1474 і 1478 гадамі, магчыма, у гонар шлюбу Джынеўры з Луіджы ды Бернарда Нікаліні ва ўзросце 16 гадоў, хутчэй за ўсё, каб ушанаваць іх заручыны. Звычайна ў той час жаночыя партрэты заказваліся для адной з дзвюх падзей: заручын або шлюбу. Вясельныя партрэты традыцыйна ствараліся парамі, жанчына справа, тварам налева; паколькі гэты партрэт звернуты направа, ён, хутчэй за ўсё, адлюстроўвае заручыны.[4]
Куст ядлоўцу, які акружае галаву Джынеўры і запаўняе значную частку фону, служыць не толькі дэкаратыўным мэтам. У Італіі эпохі Адраджэння ядловец лічыўся сімвалам жаночай цноты, а італьянскае слова, якое азначае ядловец, ginepro, таксама падобнае да імя Джынеўры.[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ National Gallery of Art - Collection Праверана 23 кастрычніка 2022.
- ↑ McWhirter, Norris; McWhirter, Ross (1972). Guinness Book of World Records. Sterling Publishing Co., Inc. p. 177. ISBN 0-8069-0004-0. Праверана 5 сакавіка 2024 – via Internet Archive.
- ↑ «Ginevra de' Benci». National Gallery of Art. D.C.. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2014. Праверана 16 лістапада 2014.
- ↑ Ginevra de' Benci [obverse]. National Gallery of Art. Праверана 16 красавіка 2019.
- ↑ Bacci, Mina (1978) [1963]. The Great Artists: Da Vinci. Перакладчык Tanguy, J. New York: Funk & Wagnalls.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hand, J. O. (2004). National Gallery of Art: Master Paintings from the Collection. New York: National Gallery of Art, Washington. ISBN 0-8109-5619-5. p. 28.
- Brown, David Alan (2003). Virtue and Beauty: Leonardo's Ginevra de' Benci and Renaissance Portraits of Women. Princeton University Press. ISBN 978-0-691-11456-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джынеўра дэ Бенчы на сайце Нацыянальнай мастацкай галерэі
- Леанарда да Вінчы: анатамічныя малюнкі з Каралеўскай бібліятэкі, Віндзарскі замак. Каталог выставы, які змяшчае матэрыялы пра Джынеўру дэ Бенчы, цалкам даступны ў Інтэрнэце ў фармаце PDF на сайце Метраполітэн-музея.