Партрэт Якуба Коласа (карціна Кругера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янкель Мордухавіч Кругер
Партрэт Якуба Коласа. 1923
Матэрыял алей
Памеры 67 × 58 см
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск

Партрэт Якуба Коласа — карціна беларускага мастака Янкеля Кругера, напісаная ў 1923 годзе. Захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску.

2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь карціне разам з партрэтам Янкі Купалы нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Малады ў тыя гады Якуб Колас паказаны ў простай салдацкай гімнасцёрцы на фоне сельскага пейзажу. Мастак як бы падкрэслівае змест коласаўскай лірыкі, вытокі якой у народным жыцці. У вачах паэта, упартым падбародку, моцна сціснутых вуснах адчуваецца цвёрдасць характару, сталасць творчай думкі. У выніку атрымаўся глыбока псіхалагічны твор, хоць жывапісныя якасці яго невысокія[2]. Партрэт Якуба Коласа з’яўляецца адным з характэрных для манеры мастака, дзе рэалізм агульнай трактоўкі імкнецца да найбольшай дакладнасці партрэтнага падабенства, а задні план — у гэтым выпадку тыповая беларуская вёска — служыць для частковай унутранай характарыстыкі асобы[3].

Зноскі

  1. Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб'ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 жніўня 2020.
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2
  3. Каталог. Сучаснае Беларускае мастацтва. М.Шчакаціхін. В.Ластоўскі Менск, 1929

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каталог. Сучаснае Беларускае мастацтва. М.Шчакаціхін. В.Ластоўскі Менск, 1929
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2