Партрэт Янкі Купалы (карціна Полазава, 1923)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Полазаў
Партрэт Янкі Купалы. 1923
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск

Партрэт Янкі Купалы — карціна рускага мастака Дзмітрыя Полазава, напісаная ў 1923 годзе. З'яўляецца часткай збору Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт быў напісаны на пленэры ў 1923 годзе. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі Мінска палатно было вывезена з Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР у Германію. У 1945 годзе партрэт быў знойдзены, адрэстаўраваны і перададзены ў Літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паэт-рамантык Янка Купала паказаны на фоне шырокіх беларускіх зялёных палеткаў і воблачнага блакітнага неба. У правай вытанчанай руцэ — кніга ў чырвонай вокладцы, левая, нервова-напружаная, ляжыць на каленях. Пакутліва выгнуты бровы, напружаны лоб, насцярожаны погляд, расшпілены элегантны шэры пінжак. Свежы ветрык кранае валасы Песняра і гойдае адзінокую бярозку, якая ледзь бачыцца ў глыбіні поля на фоне згусцелых аблокаў[1].

Зноскі