Партугальская мова
Саманазва:
Português
еўрапейскае вымаўленне — [puɾtu'geʃ]
бразільскае вымаўленне — [poɾtu'gejs]
Краіны:
Партугалія , Бразілія , Ангола , Мазамбік і іншыя краіны Садружнасці партугаламоўных краін
Афіцыйны статус:
Ангола , Бразілія , Каба-Вердэ , Усходні Тымор , Гвінея-Бісау , Макаа , Мазамбік , Партугалія , Сан-Тамэ і Прынсіпі , Экватарыяльная Гвінея , ЕС
Арганізацыя, якая рэгулюе:
Міжнародны інстытут партугальскай мовы , Садружнасць партугаламоўных краін
Агульная колькасць носьбітаў:
Родная: ≈ 150—178 млн[1] [2] Усяго носьбітаў: ≈193 млн[2]
Рэйтынг :
7
Класіфікацыя
Індаеўрапейская сям'я
Раманская група
Ібера-раманская падгрупа
Пісьменнасць :
лацініца (Партугальскі алфавіт )
Моўныя коды
ISO 639 -1:
pt
ISO 639 -2:
por
ISO 639 -3:
por
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка
Партуга́льская мо́ва (парт.: língua portuguesa ) — мова раманскай групы індаеўрапейскай сям'і моў .
Афіцыйная мова Партугаліі , Бразіліі , Анголы , Мазамбіка , Каба-Вердэ , Гвінеі-Бісау , Сан-Тамэ і Прынсіпі , Усходняга Тымора і Макаа . Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту . Развілася з сярэдневяковай галісійска-партугальскай мовы . Існуюць два асноўныя варыянты — еўрапейскі (pt-pt) і бразільскі (pt-br), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго на ўзроўні фанетыкі , лексікі , арфаграфіі і, у меншай ступені, граматыкі . У Анголе і Мазамбіку выкарыстоўваецца еўрапейскі варыянт партугальскай мовы з вялікай колькасцю лексічных запазычанняў з афрыканскіх моў. У іншых афрыканскіх краінах партугальская мова, прынамсі ў сферы паўсядзённага выкарыстання, у значнай ступені крэалізаваная .
Зноскі
Краіны-ўдзельнікі Пастаянныя назіральнікі Афіцыйныя мовы