Партулак агародны
Партулак агародны | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Portulaca oleracea L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Партулак агародны[1], Партулак звычайны (Portulaca oleracea) — кветкавая расліна роду Партулак (Portulaca) сямейства Партулакавыя (Portulacaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло даўжынёй да 35—40 см, голае, сакаўное, мясістае, галінастае ад асновы, амаль сцелецца. Лісце простае, суцэльнае, мясістае, сядзячае, чаргаванае, звужанае да асновы. Ніжняе лісце сядзячае, верхняе — амаль супраціўнае. Кветкі дробныя, жоўтага колеру, па 2—3 у пазухах разгалінаванняў сцябла. Плод — каробачка яйцападобнай або амаль круглай формы.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Еўраазіяцкі від. Трапляецца на палях, пясчаных берагах вадаёмаў, узлесках і палянах, камяністых россыпах, засмечаных месцах, уздоўж дарог, як пустазелле на пасевах. Святлолюбівая расліна[2]. Мезафіт і эўтроф[2]. Вырошчваецца ў культуры.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Маладое лісце мае 2,2 % азоцістых рэчываў, 2,1 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў, 0,4 % алею; багатае вітамінамі А і С.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Партулак малапатрабавальны да глебавых умоў. Размнажаецца насеннем. Сеюць у прагрэтую глебу радамі з міжрадкоўямі 45 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на адлегласць 12—15 см. Пры ўборцы расліну зразаюць амаль цалкам.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Маладое сакавітае лісце і парасткі партулаку спажываюць у салатах і супах. Яны ўзбуджаюць апетыт, праганяюць смагу, павышаюць тонус, іх рэкамендуюць пры захворваннях печані. Зеляніну марынуюць і выкарыстоўваюць як прыправу для мясных страў. Для сяўбы прыдатныя сарты Зялёны, Жоўты і Залаціста-жоўты.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Портулак огородный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Пашына Г. В. Партулак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 123.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 508. Portulaca oleracea L. — Портулак огородный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 117. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Портулак огородный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Сорные растения. Portulaca oleracea L. — Портулак огородный. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)