Партулак буйнакветны — невялікая, але хуткарослая аднагадоваятравяністая расліна вышынёй да 30 см. Тоўстае, ляжачае сцябло нясе падоўжанае лісце даўжынёй 2,5 см і кветкі дыяметрам 2,5—3 см з 5 пялёсткамі. Лісце простае, суцэльнае, мясістае. Кветкі бываюць розных адценняў чырвонага, аранжавага, жоўтага, пурпурнага і белага колераў. У большасці сартоў кветкі адкрыты толькі ў сонечныя дні. Плод — каробачка.
Мноства культурных форм было выведзена, каб атрымаць махрыстасць кветак і кветкі іншых колераў[3].
Portulaca grandiflora непатрабавальная расліна. Расце ў любых глебах. Патрабуе сонечнага святла, каб добра расці. Мясістыя сцяблы і лісце расліны дапамагаюць ёй супрацьстаяць залішняму сонечнаму святлу і засусе.
12Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.
12Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
Пашына Г. В. Партулак//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз. — С. 123.