Партызанскае злучэнне (СССР, 1941-1944)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

ПАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЭННЕ, таксама ваенна-аператыўная група (ВАГ) або цэнтр, арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак (19411944), якая аб'ядноўвала некалькі драбнейшых адзінак: брыгад, палкоў ці атрадаў, і мела задачай правядзенне шырокамаштабных і ўзгодненых вайсковых аперацый у тыле нямецкіх войскаў.

На тэрыторыі БССР[1] былі сфарміраваны каля 40 такіх адзінак, пераважна ў 1943.

Адзінкі такога віду ўтвараліся савецкімі кіравальнымі органамі вышэйшага ўзроўню[2] і ўзначальваліся, звычайна, мясцовымі кіраўнікамі кампартыі або старэйшымі афіцэрамі Чырвонай Арміі. Штабная дзейнасць ажыццяўлялася штабамі яднаных у злучэнні партызанскіх адзінак.

Зноскі

  1. У межах 1941.
  2. Цэнтральны штаб партызанскага руху, Беларускі штаб партызанскага руху, падпольныя абласныя, міжраённыя, раённыя камітэты кампартыі.

  • А.Л. Манаенкаў. Партызанскае злучэнне ў Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12. — Мінск: БелЭн, 2001. — 560 с. С.113—114. ISBN 985-11-0198-2 (т.12)
    • Артыкул цытуе: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С.398.