Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (А. І. Валынец)
| Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» | |
|---|---|
| | |
| Гады існавання | 1943—1944 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Колькасць | 421 партызан (2 ліпеня 1944 года) |
| Дыслакацыя | Куранецкі раён |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Андрэй Іванавіч Валынец |
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь», партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1944 года ў Куранецкім раёне, на базе групы А. І. Валынца, якая дзейнічала з вясны 1942 года, створаны партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь». Партызаны дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі Куранецкага раёна. 2 ліпеня 1944 года атрад (421 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў атрад як брыгаду. Камандзіру брыгады Валынцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Пасля злучэння атрада з Чырвонай Арміяй Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў яго як брыгаду ў складзе 1-га, 2-га, 3-га і 4-га атрадаў.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]
Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- П. С. Вашчанка;
- Г. І. Лятушкін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». Рабілі напады на нямецкія гарнізоны ў вёсках Кабыльнік (люты 1944 года), Любань (чэрвень 1944). З 26 чэрвеня 1944 года вялі баі з нямецкімі часцямі, якія адступалі, вызвалілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі вёскі Каловічы і Бараўцы. Разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў разгроме нямецкага гарнізона ў Вілейцы.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]
У 1970 годзе каля вёскі Ляскі Вілейскага раёна ў гонар брыгады быў створаны мемарыяльны комплекс.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.