Партызанская брыгада «Кастрычнік»
Партызанская брыгада «Кастрычнік» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 256 партызан (2—4.7.1944) |
Дыслакацыя | Мёрскі, Дзісенскі, Шаркаўшчынскі, Глыбоцкі раёны. |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Партызанская брыгада «Кастрычнік» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Кастрычнік», арганізаванага ў верасні 1942 года ў Усвяцкім раёне Смаленскай вобласці і накіраванага ў Вілейскую вобласць. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Мёрскага, Дзісенскага, Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага раёнаў. 2—4 ліпеня 1944 года брыгада (256 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад імя Горкага.
Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]
Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]
- Ф. К. Юрчанка;
- І. І. Юкша (выконваў абавязкі).
Камісар[правіць | правіць зыходнік]
- І. І. Юкша.
Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]
- Г. Т. Цяльноў (загінуў).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Партызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгуначных і шашэйных дарогах. Летам 1943 года вялі засадныя баі на Заходняй Дзвіне. Каля вёскі Крукі разбілі нямецкі абоз з боепрыпасамі, у верасні вялі баі з карнікамі ў Мёрскім раёне. Зімой 1943—1944 гадоў і вясной 1944 года нападалі на нямецкія гарнізоны ў вёсках Бараўцы, Галубічы, Шыпы. У аперацыі «рэйкавая вайна» толькі на чыгуначным участку Круляўшчына — Падсвілле падарвалі 730 рэек. На шашы Дзісна — Лужкі спалілі 12 мастоў. У лютым — сакавіку 1944 года разам з партызанамі Ушацкай зоны ўдзельнічалі ў разбурэнні палатна на чыгуначным участку Полацк — Маладзечна. У красавіку вялі баі па прарыву блакады. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў у Лепельска-Полацкай зоне.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.