Партызанская брыгада «Уперад» (спецбрыгада НКДБ СССР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Уперад»
Гады існавання 1942—1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 411 чалавек (1.10.1943)
Дыслакацыя Добрушскі, Кармянскі, Чачэрскі, Рагачоўскі, Свяцілавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Прапойскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі раёны, Арлоўская вобласць
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • П. Р. Шамякін;
  • П. Г. Малюгін

Партызанская брыгада «Уперад»партызанская брыгада, створаная на базе перапраўленага 21 красавіка 1942 года ў нямецкі тыл атрада (30 чалавек), які папоўніўся мясцовым насельніцтвам. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Добрушскага, Чачэрскага, Кармянскага, Рагачоўскага, Свяцілавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Прапойскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага раёнаў і Арлоўскай вобласці. 1 кастрычніка 1943 года брыгада (411 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камндаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • П. Р. Шамякін;
  • П. Г. Малюгін

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны пусцілі пад адхон 101 эшалон, знішчылі і папсавалі 77 паравозаў, 1180 вагонаў і платформ, 75 аўтамашын, 5 самалётаў, 39 танкаў і бронемашын, параход і 2 баржы, узарвалі 32 склады, 38 мастоў, сапсавалі 59 км чыгуначнага пуці і 9 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі. У баі разам з партызанскім атрадам «Слаўны» знішчылі 50 гітлераўцаў, 5 грузавых і легкавую аўтамашыны, 2 гарматы, 2 мінамёты, захапілі зброю. Перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі разведкі. 29 верасня разам з часцямі Чырвонай Арміі разграмілі нямецкую калону, захапілі 300 падвод, 5 аўтамашын з боепрыпасамі, 7 самаходных гармат «Фердынанд», 3 гарматы, 4 мінамёты і іншае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]