Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна (Л. П. Зяленін, С. Х. Арзуманян)
| Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна | |
|---|---|
| Гады існавання | 1943—1944 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Брэсцкае партызанскае злучэнне |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Колькасць | 1063 партызаны (22.03.1944) |
| Дыслакацыя | Жабінкаўскі, Кобрынскі, Брэсцкі, Дзівінскі, Маларыцкі раёны |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | |
Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года, да сакавіка 1944 дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Жабінкаўскага, Кобрынскага, Брэсцкага, Дзівінскага, Маларыцкага раёнаў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была створана на базе атрадаў імя М. М. Чарнака (арганізаваны ў чэрвені 1941) і імя Варашылава. Адначасова былі арганізаваны новыя атрады імя Фрунзе і імя Жукава. У красавіку — маі 1944 года ў саставе брыгады дзейнічаў атрад М. І. Каліева, які быў уліты ў атрад імя М. М. Чарнака. Атрады імя Варашылава і імя Жукава, якія дзейнічалі ў складзе брыгады, у красавіку 1944 года былі перададзены для фарміравання партызанскай брыгады імя У. І. Леніна.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Пятровіч Зяленін (ліпень — верасень 1943, загінуў);
- Сумбат Хачатуравіч Арзуманян (кастрычнік 1943 — сакавік 1944).
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- Карніл Аляксеевіч Шкаварада (ліпень 1943 — сакавік 1944).
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Мікітавіч Кіцьян (ліпень 1943 — сакавік 1944).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны ў маі 1942 года разбілі гарнізон праціўніка ў вёсцы Велікарыта, захапілі турму адкуль вызвалілі зняволеных. У жніўні знішчылі 25 маёнткаў. У 1943 годзе ўдзельнічалі ў разгроме апорных пунктаў праціўніка ў Шацку (Валынская вобласць), райцэнтры Дамачава, наносілі ўдары па чыгуначным участкам Брэст — Ковель, Брэст — Уладава. У кастрычніку — лістападзе разбілі чыгуначную станцыю Дамачава. У студзені 1944 года зрабілі больш за 80 дыверсій на чыгуначных і шашэйных дарогах. Пасля выхаду ў савецкі тыл брыгада ўключана ў 160-ю стралковую дывізію, трымала абарону ў Любэшыўскім (Валынская вобласць) і Дзівінскім раёнах, прыкрывала пераправу цераз Прыпяць і правы фланг дывізіі каля вёскі Радастава.
22 сакавіка 1944 года брыгада (1063 партызаны; атрады імя Чарнака (да чэрвеня 1943 Старасельскі атрад, потым нададзена імя намесніка камандзіра атрада па разведцы М. М. Чарнака, які загінуў у баі), імя Фрунзе) паатрадна выйшла ў савецкі тыл. Атрады імя Чарнака і імя Фрунзе пасля выхаду ў савецкі тыл (сакавік 1944) рэарганізааны і ў маі зноў накіраваны ў тыл ворага. Другі раз злучыліся з Чырвонай Арміяй 21 ліпеня 1944 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бригада имени И. В. Сталина Архівавана 27 лютага 2024.