Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола
Выгляд
| Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола | |
|---|---|
| Гады існавання | 1943—1944 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Шчучынскае партызанскае злучэнне |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Колькасць | 462 партызаны (11.7.1944) |
| Дыслакацыя | Васілішкаўскі, Радунскі, Шчучынскі раёны |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры |
|
Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада імя Ленінскага камсамола, арганізаванага ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Васілішкаўскага, Радунскага, Шчучынскага раёнаў. 11 ліпеня 1944 года брыгада (462 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Матросава;
- атрад «За Савецкую Беларусь»;
- атрад імя Ванды Васілеўскай.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- А. В. Станкевіч (загінуў);
- А. А. Патапаў.
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- А. А. Патапаў;
- Б. І. Гардзейчык.
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- І. І. Іёнка;
- Н. Л. Нагорны;
- І. П. Анапрыенка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны вялі агітацыйна-масавую работу сярод мясцовага насельніцтва, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Азёры і Кобраўцы Васілішкаўскага раёна, знішчылі 22 нямецкія маёнткі. Праводзілі дыверсіі на чыгунках Вільнюс — Гродна і Гродна — Ліда.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.