Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (Я. П. Урбановіч, М. У. Сенькін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Брэсцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Дыслакацыя Бярозаўскі, Косаўскі, Пружанскі, Ружанскі, Слонімскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага, Пружанскага, Ружанскага, Слонімскага раёнаў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў імя Дзімітрава (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Суворава, імя Кірава (арганізаваны ў лютым 1943), імя Чкалава, «Савецкая Беларусь» (арганізаваны ў верасні 1942) і дыверсійнай групы М. Ф. Новіка. У чэрвені — жніўні былі створаны атрады імя Дзмітрыя Пажарскага (пазней імя А. І. Калупаева) і імя Гастэла.

29 жніўня 1943 года атрады імя Суворава, імя Дзмітрыя Данскога і імя Чкалава былі пераданы для арганізацыі брыгады «Савецкая Беларусь».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгунках і шашэйных дарогах, зрывалі перавозкі, знішчалі баявую тэхніку і жывую сілу, маёнткі, апорныя пункты праціўніка. У красавіку 1943 года разбілі гарнізон у вёсцы Харошча Косаўскага раёна, у лістападзе вялі баі з карнікамі каля вёскі Бялавічы Косаўскага раёна, у лютым 1944 разбілі гарнізон у вёсцы Баравікі Слонімскага раёна.

Вясной 1943 года ў атрад імя В. П. Чкалава перайшоў радавы нямецкай арміі Феранц Малдавані, венгр па паходжанні[1].

11 ліпеня 1944 года партызанская брыгада (1537 партызан, атрады «Савецкая Беларусь», імя Дзімітрава, імя Кірава, імя Гастэлы) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе каля вёскі Смаляніца Пружанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 116—118.